VI Усебеларускі народны сход
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

6 Чэр 2018

Прадстаўнік ПРААН на канферэнцыі ў Мінску назваў рухавікі ўстойлівага развіцця Беларусі

Прадстаўнік ПРААН на канферэнцыі ў Мінску назваў рухавікі ўстойлівага развіцця Беларусі

6 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Зялёная эканоміка, эфектыўная прамысловая мадэль, лічбавая трансфармацыя, інклюзіўнае грамадства - гэтыя і іншыя рухавікі ўстойлівага развіцця Беларусі пералічыў намеснік пастаяннага прадстаўніка ПРААН у Беларусі Закары Тэйлар сёння на рэгіянальнай канферэнцыі па ўстойлівым развіцці ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Гэты форум дае выдатную магчымасць акрэсліць перспектыўныя напрамкі ўстойлівага развіцця для Беларусі. Адзін з іх - сектаральная работа, пры якой можна задзейнічаць розныя рычагі нацыянальнай эканомікі. Напрыклад, у Беларусі вельмі моцная вытворчая база. На гэтай аснове можна стварыць устойлівую і эфектыўную прамысловую мадэль, - сказаў Закары Тэйлар. - Многія лакаматывы ўстойлівага развіцця акрэслены ў дакладзе міжнародных экспертаў місіі ААН па ацэнцы элементаў працэсу дасягнення МУР (MAPS-місія). Напрыклад, прыхільнасць да зялёных прынцыпаў. Дарэчы, мы вельмі рады, што змаглі падтрымаць Беларусь у яе пераходзе да зялёнай эканомікі. Створаныя зялёныя працоўныя месцы будуць адыгрываць ключавую ролю ў далейшым".

Лічбавую трансфармацыю ён таксама назваў адным з напрамкаў, якія забяспечваюць Беларусі мноства пераваг. "Застаецца толькі ўвязаць існуючыя высокатэхналагічныя актывы з працэсамі вытворчасці. Таксама ПРААН вітае фокус на будучых пакаленнях. Моладзь - гэта лідары будучых кампаній, прадпрыемстваў, якія будуць будаваць сваю работу, грунтуючыся на прынцыпах устойлівага развіцця. Трэба цяпер забяспечыць не толькі іх здароўе, адукацыю, але і здольнасць адаптавацца", - адзначыў намеснік прадстаўніка ПРААН у Беларусі.

Сярод іншых тэматычных напрамкаў, якія былі абазначаны місіяй MAPS, Закары Тэйлар вылучыў павышэнне матывацыі малога і сярэдняга бізнесу да ўдзелу ў працэсах дасягнення МУР, фарміраванне інклюзіўнага грамадства, забеспячэнне гендарнай роўнасці праз стварэнне ўмоў для найбольш поўнай рэалізацыі патэнцыялу жанчын.

Канферэнцыя па ўстойлівым развіцці "Стратэгіі і партнёрства для дасягнення МУР" праходзіць 6-7 чэрвеня ў Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры імя Ё. Рау. У ёй удзельнічаюць 270 прадстаўнікоў дзяржорганаў, бізнесу, грамадскіх арганізацый і ініцыятыў з Беларусі і Германіі, а таксама прадстаўнікі міжнародных арганізацый.-0-

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
VI Усебеларускі народны сход