Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

9 Кст 2018

Прадстаўнік БелАЭС расказаў аб ступені гатоўнасці першага і другога энергаблокаў

Прадстаўнік БелАЭС расказаў аб ступені гатоўнасці першага і другога энергаблокаў

9 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік галоўнага інжынера - начальнік вытворча-тэхнічнага аддзела Беларускай АЭС Віталь Малішэўскі расказаў аб ступені гатоўнасці першага і другога энергаблокаў у час круглага стала на XXIII Беларускім энергетычным і экалагічным форуме, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Агульнабудаўнічыя работы сёння знаходзяцца на заключнай стадыі, у актыўнай стадыі работы па мантажы абсталявання. На першым энергаблоку выкананы мантаж рэактарнай устаноўкі, зварка галоўнага цыркуляцыйнага трубаправода, мантаж палярнага крана і крана эстакады транспартнага шлюза. Цяпер вядзецца мантаж тэхналагічных сістэм, індывідуальныя выпрабаванні і апрабаванне абсталявання, - расказаў Віталь Малішэўскі. - У будынку турбіны першага энергаблока выкананы мантаж турбаагрэгата і кандэнсатараў турбіны. Працягваюцца работы па мантажы трубаправодаў свежай пары, кандэнсату, помпавага абсталявання". У бягучым годзе на першым энергаблоку плануецца выканаць гідравыпрабаванні, забяспечыць гатоўнасць да завозу ядзернага паліва. На другім энергаблоку выконваюцца агульнабудаўнічыя і пачаліся цеплаэлектрамантажныя работы, удакладніў намеснік галоўнага інжынера.

Што датычыцца будынка комплекснага размеркавальнага ўстройства (КРУЭ 330 кВ), будаўніча-мантажныя работы выкананы на 100 працэнтаў, пачалася наладка сістэм. "Сёння збудаванне АЭС знаходзіцца, можна сказаць, на падрыхтоўчым этапе пусканаладачных работ. Такія работы вядуцца на першачарговых аб'ектах - гэта будынак КРУЭ 330 кВ, сістэмы аўтаматычнага пажаратушэння, газазабеспячэння, тэхнічнага водазабеспячэння, водаадвядзення і іншыя. Завяршэнне комплексных выпрабаванняў на іх дасць магчымасць падаць на пляцоўку па пастаяннай схеме электраэнергію, тэхнічную і хімпадрыхтаваную ваду, забяспечыць водаадвядзенне і надзейны проціпажарны рэжым", - адзначыў Віталь Малішэўскі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі