У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

5 Врс 2017

Пра беларуска-расійскія адносіны і ідэі сацыялізму - Лукашэнка сустрэўся з Зюганавым

Пра беларуска-расійскія адносіны і ідэі сацыялізму - Лукашэнка сустрэўся з Зюганавым

5 верасня, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Развіццё беларуска-расійскіх адносін абмеркавана на сустрэчы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі са старшынёй фракцыі Камуністычнай партыі Расійскай Федэрацыі ў Дзяржаўнай думе Генадзем Зюганавым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Перш за ўсё, хачу вас прывітаць на тэрыторыі дзяржавы з сацыялістычнай ідэалогіяй. Думаю, вам гэта блізка. Для мяне таксама, - сказаў Аляксандр Лукашэнка.- Падкрэсліваю абсалютна адкрыта, шчыра: вашы ідэі нам не чужыя. Больш таго, у адрозненне ад многіх постсавецкіх рэспублік мы спрабуем - і многае ў нас атрымліваецца з рэалізацыяй гэтых ідэй. Таму ідэя, што рынак нас выратуе, што капіталізм - гэта адзіная сістэма, якая можа сёння існаваць, поўная лухта. Трэба проста працаваць і цаніць людзей. Настане час, калі мы пашкадуем, што ўсё з мінулага перакрэслілі".

Прэзідэнт дадаў, што і людзі гэта адчуваюць. "Раней людзі на эйфарыі былі, думалі: ах, напэўна, вось калі гэта рынак, калі гэта той капіталізм, як у Еўропе, мы ўсе будзем жыць лепш няма куды. А атрымалася зусім наадварот, - заўважыў ён. - Мы стараемся трымацца, але цяжкавата без вас (без супрацоўніцтва з Расіяй. - Заўвага БЕЛТА)".

Пра беларуска-расійскія адносіны і ідэі сацыялізму - Лукашэнка сустрэўся з ЗюганавымГенадзь Зюганаў згадзіўся з меркаваннем Прэзідэнта Беларусі, падкрэсліўшы, што сёння краіны не могуць паўнацэнна развівацца паасобку: "Мы жывём ва ўмовах крызісу, новых санкцый, такіх выклікаў, якія патрабуюць аб'яднання нашых намаганняў, згуртаванасці, умацавання дружбы, эканамічных сувязей".

Ён таксама закрануў тэму трансляцыі расійскіх каналаў у Беларусі: "Я звярнуў увагу, вы ўсё паказваеце. Хоць часам папракаюць, вы абсалютна ўсё паказваеце".

Аляксандр Лукашэнка адказаў, што ў рэспубліцы прытрымліваюцца менавіта такой палітыкі ў інфармацыйнай сферы. "Мы нічога не баімся, мы паказваем, як жыве наш "старэйшы брат", якія ідэі розныя групы людзей і партыі прапаведуюць", - растлумачыў ён.

Пра беларуска-расійскія адносіны і ідэі сацыялізму - Лукашэнка сустрэўся з ЗюганавымГенадзь Зюганаў расказаў, як у свой час прысылаў у Беларусь спецыялістаў для вывучэння вопыту па развіцці аграпрамысловага комплексу, камунальнай гаспадаркі, машынабудаўнічай сферы. Многія напрацоўкі беларусаў знайшлі ўвасабленне на расійскіх прадпрыемствах. У прыватнасці, лідар КПРФ расказаў аб саўгасе імя Леніна, тэрыторыю якога назваў зонай сацыяльнага аптымізму.

Паводле яго слоў, гаспадарка з'яўляецца адной з паспяховых у Расіі. "У яе ўсё ёсць: лепшыя сады ў Цэнтральнай Расіі, цудоўная ферма, выдатны сацыяльны комплекс. У гэтым годзе здалі лепшую школу і дзіцячы сад. У гэтай школе ёсць усе віды вытворчага навучання - ад слясарнай майстэрні да касмадрома. Ні капейкі не бралі ў дзяржавы, усё зароблена калектывам", - звярнуў увагу Генадзь Зюганаў. Ён запрасіў Аляксандра Лукашэнку наведаць гаспадарку асабіста.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс