Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

23 Май 2014

Поспех беларускага хакея залежыць ад прафесійнага росту маладых ігракоў

Поспех беларускага хакея залежыць ад прафесійнага росту маладых ігракоў

23 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Поспех беларускага хакея залежыць ад прафесійнага росту маладых ігракоў. Такую думку выказаў карэспандэнту БЕЛТА каментатар канала "Татарстан - Новае стагоддзе" Аляксандр Нордзен, падводзячы вынікі чвэрьфіналу чэмпіянату свету па хакеі - 2014, які праходзіць у Мінску.

"Прагрэс у вас ёсць. Цяпер усё залежыць ад таго, як будуць у далейшым паказваць сябе маладыя хакеісты, таму што "ветэраны" - Грабоўскі, Касціцын (Андрэй. - Заўвага БЕЛТА), Мезін - маладзейшымі не становяцца і сёння-заўтра могуць пакінуць спорт, - адзначыў Аляксандр Нордзен. - Мы бачым добры ўзровень Плата і Лаланда, і ўсё залежыць ад таго, наколькі яны будуць прагрэсіраваць і расці ў прафесійным плане. Тое ж Гатавец і Яфіменка - таксама пакуль што сыраватыя хлопцы".

Пры гэтым эксперт звярнуў увагу на тое, што на ЧС-2014 у беларусаў былі нядрэнныя шанцы застацца ў плэй-оф. "Вы ўжо былі адной нагой у паўфінале", - заўважыў Аляксандр Нордзен. На яго думку, найбольш крыўдным момантам у матчы паміж Беларуссю і Швецыяй 22 мая стала тое, што беларуская зборная не змагла рэалізаваць буліт. "Але ў цэлым вы наогул шыкоўна вялі. Думаю, публіка ўсё роўна засталася задаволенай", - сказаў ён.

Гаворачы ў цэлым аб выніках чвэрцьфіналу, Аляксандр Нордзен адзначыў, што яны былі прадказальныя. "Зборныя Канады і ЗША павінны былі вылецець, таму што яны да чэмпіянату свету, асабліва ў алімпійскі год, ставяцца несур'ёзна", - лічыць ён.

На пытанне аб тым, якія каманды, на яго думку, выйдуць у фінал па выніках матчаў Расія - Швецыя і Чэхія - Фінляндыя, Аляксандр Нордзен адказаў: "Думаю, што Расія і Фінляндыя, хоць у другім паўфінале будуць балець за чэхаў". Спартыўны каментатар прызнаўся, што наконт перамогі расійскай зборнай у матчы са шведамі ў яго сумненняў не ўзнікае. "Хоць нашы, па-мойму, эканомяць сілы ў апошнія дні. У нас два добрыя атакуючыя звяны, але ў абароне мы можам нарабіць памылак. Са шведамі будзе складаней, але мне здаецца, што Расія на адну-дзве шайбы будзе наперадзе", - сказаў эксперт.

Матч паміж Чэхіяй і Фінляндыяй, на яго думку, таксама абяцае быць няпростым, і, магчыма, камандам спатрэбіцца дадатковы час для гульні. Але перамога ўсё ж такі будзе за фінамі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі