У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
II Еўрапейскія гульні ў Мінску
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

12 Лют 2019

Польшча высока ацэньвае ўклад Беларусі ў мінскія пагадненні - Чапутовіч

Польшча высока ацэньвае ўклад Беларусі ў мінскія пагадненні - Чапутовіч
Фота МЗС Польшчы

12 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Польшча падтрымлівае працэс паляпшэння адносін Беларусі і ЕС. Аб гэтым заявіў міністр замежных спраў Польшчы Яцак Чапутовіч на сустрэчы з беларускай парламенцкай дэлегацыяй на чале са старшынёй Савета Рэспублікі Міхаілам Мясніковічам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе верхняй палаты парламента.

Яцак Чапутовіч запэўніў, што польскі бок кіруецца павагай да беларускай дзяржавы, яе суверэнітэту і незалежнасці. Польшча падтрымлівае працэс паляпшэння адносін Беларусі і ЕС і зацікаўлена ў больш хуткім падпісанні пагаднення аб спрашчэнні візавага рэжыму.

Міністр замежных спраў Польшчы таксама пазітыўна ацаніў актывізацыю беларуска-польскіх адносін у апошнія гады, адзначыў, што бакі дэманструюць стратэгічнае мысленне, і парламенцкае супрацоўніцтва ў двухбаковым дыялогу мае вялікае значэнне.

Яцак Чапутовіч высока ацаніў уклад Беларусі ў развіццё мінскіх пагадненняў. "Яны вельмі важныя і заслугоўваюць падтрымкі", - падкрэсліў ён.

Міністр заявіў аб гатоўнасці павысіць на больш высокі ўзровень беларуска-польскія адносіны, а таксама выказаў высокую зацікаўленасць польскага боку ў развіцці эканамічных адносін. Ён падкрэсліў, што польскі бок гатовы арганізаваць візіт у Мінск міністраў замежных спраў краін Вышаградскай групы і "Усходняга партнёрства", актыўна выступае за запрашэнне Беларусі на міжнародныя саміты.

У час сустрэчы абмяркоўваліся і пытанні становішча нацыянальных меншасцей, вывучэння польскай мовы ў беларускіх школах.

Міхаіл Мясніковіч адзначыў, што Беларусь разглядае Польшчу ў якасці важнага партнёра на Захадзе. Ён адзначыў значны патэнцыял супрацоўніцтва, які павінен быць рэалізаваны ў інтарэсах дзвюх краін і народаў. На яго думку, Беларусь і Польшча могуць стаць своеасаблівым мостам паміж Усходам і Захадам, ад чаго выйграюць абодва бакі.

Міхаіл Мясніковіч таксама прапанаваў абдумаць варыянты сумесных мерапрыемстваў у сувязі з юбілейнымі датамі, якія прыпадаюць на бягучы і наступны гады і звязаны з гісторыяй Беларусі і Польшчы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс