Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

1 Ліс 2018

План абароны Беларусі будзе скарэкціраваны ў 2019 годзе - Раўкоў

План абароны Беларусі будзе скарэкціраваны ў 2019 годзе - Раўкоў

1 лістапада, Ліда /Кар. БЕЛТА/. План абароны Беларусі будзе скарэкціраваны ў 2019 годзе. Аб гэтым заявіў сёння журналістам міністр абароны Андрэй Раўкоў у час практычнага этапу аператыўнага збору каманднага складу Узброеных Сіл, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Наступны год стане знакавым для ваеннага планавання - трэба будзе правесці карэкціроўку Плана абароны Рэспублікі Беларусь на 2020-2024 гады. У канцы 2019 года ён будзе зацвярджацца Прэзідэнтам. У дакумент, які дэталёва вызначае алгарытм дзеянняў дзяржавы па абароне сваіх інтарэсаў і тэрыторыі, у поўным аб'ёме будуць закладзены пастулаты Ваеннай дактрыны", - адзначыў Андрэй Раўкоў. Акрамя таго, у наступным годзе Узброеныя Сілы будуць выконваць важныя дзяржаўныя задачы. Сярод іх падрыхтоўка і правядзенне мерапрыемстваў, звязаных з 75-годдзем вызвалення Беларусі, забеспячэнне аховы паветранай прасторы на час правядзення II Еўрапейскіх гульняў.

Увага будзе ўдзяляцца ўдзелу ў Армейскіх міжнародных гульнях. Беларускія ваенныя плануюць заявіцца ў 19 конкурсаў і перасягнуць рэзультат бягучага года (10 прызавых месцаў 16 конкурсаў). У чарговым вучэбным годзе запланавана нямала мерапрыемстваў у рамках АДКБ, якія будуць праводзіцца і на тэрыторыі Беларусі, і за яе межамі. Адным з галоўных мерапрыемстваў стане сумеснае аператыўнае вучэнне "Шчыт Саюза-2019", якое пройдзе на тэрыторыі Расіі.

Нязменна ў прыярытэце, падкрэсліў міністр, застаюцца пытанні захавання жыцця і здароўя ваеннаслужачых, падтрымання воінскай дысцыпліны ў калектывах.

Андрэй Раўкоў таксама падвёў вынікі навучальнага года, назваўшы яго насычаным і плённым. Асабліва ў плане павышэння баявога патэнцыялу, падрыхтоўкі войскаў, тэхнічнага перааснашчэння. На працягу года праведзена каля 80 мерапрыемстваў аператыўнай і больш як 1 тыс. - баявой падрыхтоўкі. Акрамя таго, двойчы войскі правяраліся раптоўна. Паводле слоў міністра, рэзультаты іх паказалі, што Узброеныя Сілы гатовы і здольны выконваць ускладзеныя на іх задачы.

Войскі ў гэтым годзе атрымалі больш за 50 новых і мадэрнізаваных узораў узбраення і ваеннай тэхнікі. Прадаўжаюць паступаць лёгкабраніраваныя аўтамабілі, мадэрнізаваныя бронетранспарцёры, радыёэлектронная тэхніка рознага прызначэння. Увесь комплекс мерапрыемстваў у плане пераўзбраення, які закладзены ў плане будаўніцтва і развіцця УС, выкананы.

Падагульніў вучэбны год аператыўны збор каманднага складу Узброеных Сіл. У Лідскім раёне сёння прайшоў практычны этап збору. Яго ўдзельнікі азнаёміліся з асаблівасцямі падрыхтоўкі і фарсіравання воднай перашкоды сіламі механізаванай брыгады. У такім аб'ёме занятак праводзіўся ўпершыню. У ім было задзейнічана каля 1 тыс. асабовага складу і больш за 200 адзінак ваеннай і спецыяльнай тэхнікі.

Тэарэтычны этап аператыўнага збору каманднага складу пройдзе 2 лістапада на базе Ваеннай акадэміі. Збор завершыцца ўшаноўваннем камандзіраў злучэнняў і воінскіх часцей, якія дабіліся лепшых рэзультатаў па выніках вучэбнага года.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі