VI Усебеларускі народны сход
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

7 Ліп 2020

Петрышэнка: у Беларусі створана сістэма кардыялагічнай дапамогі ў адпаведнасці з сусветнымі стандартамі

Петрышэнка: у Беларусі створана сістэма кардыялагічнай дапамогі ў адпаведнасці з сусветнымі стандартамі
Ігар Петрышэнка

7 ліпеня, Мінск /Кацярына Марковіч - БЕЛТА/. У Беларусі створана сістэма, якая забяспечвае аказанне кардыялагічнай дапамогі насельніцтву ў адпаведнасці з сусветнымі стандартамі. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам намеснік прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка пасля наведвання РНПЦ "Кардыялогія", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Гэты цэнтр - асноўная навуковая і практычная медустанова ў галіне кардыялогіі, якая займаецца найбольш складанымі выпадкамі. Сёння РНПЦ, кардыялагічныя дыспансеры, якія ёсць у абласных цэнтрах, кардыялагічныя аддзяленні ў раённых бальніцах - гэта тая сістэма, якая забяспечвае аказанне неабходнай кардыялагічнай дапамогі ў адпаведнасці з усімі сучаснымі сусветнымі стандартамі як нашаму насельніцтву, так і замежным пацыентам. Па выніках мінулага года цэнтр аказаў экспартных паслуг на суму большую за $1,8 млн, гэта добры паказчык", - адзначыў віцэ-прэм'ер. Ён дадаў, што замежныя пацыенты па прозвішчах ведаюць беларускіх урачоў і мэтанакіравана прыязджаюць да канкрэтнага спецыяліста.

Ігар Петрышэнка наведаў дзве рэнтгенаперацыйныя, у якіх цяпер завяршаецца рамонт. "У гэтых лабараторыях устанаўліваецца новае абсталяванне і апаратура, якія дазволяць пашырыць магчымасці медыкаў і павялічыць колькасць аперацый. Літаральна ў жніўні гэтыя аперацыйныя лабараторыі будуць уведзены ў строй. У цэнтры таксама будуецца корпус гібрыднай хірургіі, дзе будуць ажыццяўляцца дыягностыка, праводзіцца аперацыі з выкарыстаннем усіх інавацыйных метадаў лячэння сардэчна-сасудзiстых захворванняў. На жаль, іх колькасць не змяншаецца, і мы павінны адэкватна рэагаваць на бягучую абстаноўку", - расказаў ён. Пры гэтым віцэ-прэм'ер растлумачыў, што выкарыстанне сучасных тэхналогій дае магчымасць праводзіць аперацыі з найменшымі наступствамі для арганізма, гэта значыць гэтыя аперацыйныя ўмяшанні менш траўматычныя для чалавека, а працэс выздараўлення праходзіць хутчэй.

Намеснік прэм'ер-міністра расказаў, што кансультацыйная сістэма ў краіне выбудавана так, што, напрыклад, урач-кардыёлаг у раённым або абласным цэнтры не застаецца сам-насам з пацыентам і яго праблемай. Урач можа атрымаць кансультацыю іншых спецыялістаў дыстанцыйна або, калі гэта неабходна, кардыябрыгада можа выехаць на месца і аказаць садзейнічанне ў правядзенні тых ці іншых высокатэхналагічных аперацый. Пацыента могуць таксама даставіць для аперацыі ў РНПЦ "Кардыялогія".

"Мы павінны ўдасканальваць не толькі кардыялагічную службу, але і карэкціраваць сістэму падрыхтоўкі спецыялістаў. Гэта падрыхтоўка павінна быць арыентавана на набыццё практычных навыкаў. Да таго ж мы забяспечаны ўсім неабходным, у тым ліку і расходнымі матэрыяламі- шунтамі, клапанамі і іншым. Але мы і далей будзем гэта развіваць, каб менш залежаць ад імпарту і каб нашы грамадзяне атрымлівалі кваліфікаваную і якасную меддапамогу", - падкрэсліў Ігар Петрышэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
VI Усебеларускі народны сход