3 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Расіі Ігар Петрышэнка лічыць Саюз Беларусі і Расіі самым прагрэсіўным інтэграцыйным праектам. Аб гэтым ён заявіў у інтэрв'ю тэлеканалу "Расія 24", паведамляе БЕЛТА.
"Самы прагрэсіўны і ўсёабдымны праект - гэта саюзны праект паміж Беларуссю і Расіяй. Усё, што нам удалося рэалізаваць у рамках двухбаковага фармату, мы актыўна ажыццяўляем на пляцоўцы Еўразійскага эканамічнага саюза", - сказаў Ігар Петрышэнка.
Пасол звярнуў увагу, што Беларусь яшчэ больш за 20 гадоў узяла курс на збліжэнне з Расіяй. "Нікуды мы не разварочваемся, нікуды мы не паварочваемся - дружыць з кімсьці супраць кагосьці мы не будзем, асабліва супраць нашага стратэгічнага партнёра і саюзніка. Трэба жыць і развівацца ў міры", - адзначыў ён.
Курс Беларусі на мірнае развіццё быў абазначаны і на Усебеларускім народным сходзе. Сярод прыярытэтаў пяцігодкі былі названы прыцягненне інвестыцый, стварэнне рабочых месц, экспарт.