Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

22 Ліс 2017

Петрышэнка: Гуманітарная сфера павінна быць уключана ў лічбавы парадак дня

Петрышэнка: Гуманітарная сфера павінна быць уключана ў лічбавы парадак дня

22 лістапада, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Гуманітарная сфера павінна быць уключана ў лічбавы парадак дня. Такое меркаванне выказаў пасол Беларусі ў Расіі Ігар Петрышэнка 22 лістапада ў Маскве на экспертна-медыйным форуме "Новы вектар гуманітарнага партнёрства ў Саюзнай дзяржаве", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Лічбавізацыя павінна стаць неад'емнай часткай у тым ліку гуманітарнага ўзаемадзеяння", - сказаў Ігар Петрышэнка.

Паводле слоў дыпламата, тэма лічбавай эканомікі актыўна абмяркоўваецца і на прасторы Еўразійскага эканамічнага саюза. Гэта тэма з'яўляецца суперактуальнай і для Беларусі, і для Расіі: прыняты адпаведныя дзяржаўныя праграмы, дарожныя карты па рэалізацыі лічбавага парадку дня. І ўсё гэта не даніна модзе, гэта патрабаванне сённяшняга дня, падкрэсліў пасол.

На яго думку, ёсць пэўныя вынікі ўкаранення лічбавых тэхналогій у гуманітарную сферу: гэта стварэнне электронных баз даных музеяў і бібліятэк, перавод у лічбу вялікіх архіўных масіваў, анлайн-доступ да культурных падзей і бібліятэчных фондаў. Аднак, упэўнены Ігар Петрышэнка, гэтага недастаткова. Павінна стварацца бясшвовая інфармацыйная прастора Саюзнай дзяржавы з агульнымі падыходамі да накаплення, выкарыстання і абароны інфармацыі.

"Гуманітарнае супрацоўніцтва ў лічбавую эпоху - вось як сёння стаіць пытанне", - рэзюмаваў дыпламат.

Форум "Новы вектар гуманітарнага партнёрства ў Саюзнай дзяржаве" праходзіць у Маскве 22-23 лістапада. У ім удзельнічаюць прадстаўнікі гуманітарных сфер Беларусі і Расіі, якія абмяркоўваюць праблемы музеяў, бібліятэк, кнігавыдавецтва, адукацыі. Арганізатарамі выступаюць Пастаянны камітэт Саюзнай дзяржавы і міжнароднае інфармацыйнае агенцтва "Расія сёння".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс