VI Усебеларускі народны сход
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

6 Снж 2017

Петрышэнка: Дзяржавы ЕАЭС павінны аб'яднаць намаганні па сумеснай падтрымцы экспарту ў трэція краіны

Петрышэнка: Дзяржавы ЕАЭС павінны аб'яднаць намаганні па сумеснай падтрымцы экспарту ў трэція краіны

6 снежня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Дзяржавы Еўразійскага эканамічнага саюза павінны аб'яднаць намаганні па сумеснай падтрымцы экспарту ў трэція краіны, заявіў сёння Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Расіі Ігар Петрышэнка ў Маскве на IV Еўразійскім эканамічным кангрэсе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Еўразійскай эканамічнай камісіі неабходна сканцэнтравацца на падтрымцы экспарту на рынкі трэціх краін", - сказаў дыпламат. На яго думку, Еўразійскі эканамічны саюз павінен актыўна ўзаемадзейнічаць з усімі як буйнымі, так і невялікімі сусветнымі ігракамі, у першую чаргу гэта Еўрапейскі саюз, Кітай, Індыя, краіны Лацінскай Амерыкі, Азіяцка-Ціхаакіянскага рэгіёна. "Настаў час, каб ЕЭК сканцэнтравалася на актыўнай падтрымцы экспарту Еўразійскага эканамічнага саюза на рынкі замежных краін, значных ігракоў, - сказаў Ігар Петрышэнка. - Мы стварылі арганізацыю, якая павінна ад пачатку адпрацоўкі прапаноў і да завяршэння кантрактных абавязацельстваў падтрымліваць бізнес".

Дыпламат лічыць, што Еўразійскаму банку развіцця таксама неабходна актыўней падключацца да экспартнага крэдытавання. Акрамя таго, трэба выпрацаваць і актыўна папулярызаваць брэнд "Тавар ЕАЭС".

"Павінны быць задзейнічаны ўсе інструменты, пачынаючы ад фінансавых і заканчваючы ў тым ліку лічбавым складнікам", - адзначыў пасол.

Ігар Петрышэнка таксама падкрэсліў, што нараўне з развіццём міжнародных сувязей павінны хутчэй устараняцца бар'еры на ўнутраным рынку ЕАЭС, паколькі яны перашкаджаюць не толькі краінам - удзельніцам саюза, але і замежнаму бізнесу, які хоча супрацоўнічаць і ўкласці свае грошы.

Кангрэс, які праводзіцца пры падтрымцы Еўразійскай эканамічнай камісіі, сабраў амаль 800 чалавек. Ён з'яўляецца пляцоўкай дыялогу дзелавой супольнасці, ЕЭК, органаў улады дзяржаў - членаў Еўразійскага эканамічнага саюза, прафесійных і грамадскіх арганізацый. Адна з галоўных тэм мерапрыемства - перазагрузка эканамічных адносін краін еўразійскага кантынента. Асобныя сесіі на кангрэсе прысвечаны Мытнаму кодэксу ЕАЭС, функцыянаванню адзінага рынку лякарстваў, фарміраванню агульнага энергетычнага рынку, развіццю прамысловай кааперацыі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
VI Усебеларускі народны сход