У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

11 Ліп 2017

Петрышэнка: Беларусь рэалізуе прынцыпова новую канцэпцыю папулярызацыі тэхнікі ў Расіі

Петрышэнка: Беларусь рэалізуе прынцыпова новую канцэпцыю папулярызацыі тэхнікі ў Расіі

11 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь рэалізуе прынцыпова новую канцэпцыю папулярызацыі тэхнікі ў Расіі з прымяненнем механізма заключэння спецыяльных інвестыцыйных кантрактаў, заявіў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Расіі Ігар Петрышэнка сёння на нарадзе па прыярытэтах знешняй палітыкі рэспублікі на сучасным этапе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Пачата рэалізацыя прынцыпова новай канцэпцыі пашырэння тэхнікі з прымяненнем механізма заключэння спецыяльных інвестыцыйных кантрактаў. Гэта дасць магчымасць стабілізаваць падатковыя ўмовы нашых зборачных вытворчасцей", - сказаў Ігар Петрышэнка. Паводле яго слоў, па лініі МТЗ і Мінпрамгандлю Расіі ў Татарстане ўжо вядзецца адпрацоўка першага такога кантракта, у планах - запуск новай лініі па вытворчасці кабін. Таксама ёсць планы па стварэнні ў Татарстане беларускага прамысловага кластара з далейшай глыбокай лакалізацыяй прадукцыі Мінскага маторнага завода.

Ігар Петрышэнка расказаў, што Расія павялічвае свае магутнасці па вытворчасці трактароў, у тым ліку з замежнымі партнёрамі. "Безумоўна, наш трактар запатрабаваны. За мінулы год доля трактароў BELARUS у агульным аб'ёме імпартаваных у Расію новых колавых трактароў склала 85 працэнтаў. Цяпер важна замацавацца на рынку стратэгічна, перш за ўсё ў частцы нашых зборачных вытворчасцей", - падкрэсліў пасол.

Ён адзначыў, што прысутнасць беларускай прадукцыі на расійскім рынку не аслабела. Доля беларускіх тавароў у агульным аб'ёме расійскага імпарту вырасла з 5,1 працэнта па выніках красавіка 2016 года да 5,4 працэнта ў красавіку бягучага года. "Мы занялі свае нішы на рынку, лакалізавалі зборачныя вытворчасці, а цяпер на фоне абароны інтарэсаў расійскіх вытворцаў стаіць задача перавесці гульню на сваё поле і выкарыстоўваць перавагі, якія яно дае свайму іграку. Гэта і субсідыі, і праграмы льготнага крэдытавання, і гарантыі падатковых умоў,і іншыя інструменты", - сказаў Ігар Петрышэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс