У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

22 Лют 2017

Петрышэнка: Беларусь - надзейная кропка апоры бяспекі ў рэгіёне

Петрышэнка: Беларусь - надзейная кропка апоры бяспекі ў рэгіёне

22 лютага, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Беларусь - надзейная кропка апоры бяспекі ў рэгіёне. Аб гэтым заявіў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Расіі Ігар Петрышэнка на праведзеным сёння ў дыпмісіі ўрачыстым прыёме з нагоды Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе пасольства.

Ігар Петрышэнка асабліва адзначыў, што на працягу многіх гадоў гэта свята, як сімвал патрыятызму, яднае грамадзян высакароднай ідэяй абароны Айчыны. "Сёння для маладой суверэннай дзяржавы бяспека грамадзян, стабільнасць у грамадстве, незалежнасць з'яўляюцца найвышэйшымі каштоўнасцямі, а іх забеспячэнне - першачарговай задачай", - сказаў ён.

Пасол падкрэсліў, што Узброеныя Сілы Беларусі надзейна забяспечваюць тэрытарыяльную цэласнасць і недатыкальнасць граніц дзяржавы. "Сучасная Беларусь гатова процістаяць любой агрэсіі, міжнароднаму тэрарызму, жорстка і прынцыпова спыняць любыя іх праявы, - заявіў ён. - Пры гэтым наша ваенная дактрына мае выразную абарончую накіраванасць. Мы цесна ўзаемадзейнічаем з нашымі саюзнікамі, і, перш за ўсё, з брацкай Расіяй. У мэтах забеспячэння міру і спакою ў рэгіёне развіваем таксама дыялог з суседзямі і партнёрамі ў Еўропе, займаем канструктыўную пазіцыю ў АБСЕ. За гады незалежнасці мы не далі ніводнай падставы абвінаваціць Беларусь у агрэсіўных намерах, у стварэнні праблем сваім суседзям, у канфліктнасці і авантурызме. Паслядоўна развіваецца супрацоўніцтва ў ваеннай сферы з нашымі саюзнікамі ў рамках Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы і Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Мы лічым таксама прынцыпова важным падтрыманне канструктыўнага дыялогу з НАТА на раўнапраўнай і ўзаемапаважлівай аснове".

Гасцямі прыёму сталі ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, начальнік аб'яднанага штаба АДКБ генерал-палкоўнік Анатоль Сідараў, в.а. генеральнага сакратара АДКБ Валерый Семерыкоў, кіраўніцтва сакратарыята АДКБ, сакратар Савета міністраў абароны СНД генерал-маёр Юрый Дашкін, памочнік старшыні Камітэта па абароне Дзярждумы Расіі Ігар Навасёлаў, намеснік кіраўніка Антытэрарыстычнага цэнтра дзяржаў СНД генерал-маёр Алег Зямскоў, прадстаўнікі Міністэрства абароны Расіі, ААТ "Расабаронэкспарт", Федэральнай службы па ваенна-тэхнічным супрацоўніцтве, слухачы Ваеннай акадэміі Генеральнага штаба УС Расіі, акрэдытаваныя ў расійскай сталіцы ваенныя аташэ дыпламатычных прадстаўніцтваў Арменіі, Балгарыі, Вялікабрытаніі, Венгрыі, Даніі, Індыі, Казахстана, Кітая, Паўднёвай Карэі, КНДР, М'янмы, Пакістана, Перу, Польшчы, Руанды, Сербіі, Славакіі, Славеніі, ЗША, Туркменістана, Фінляндыі, Харватыі.

Музычным суправаджэннем мерапрыемства стала выступленне салістаў Узорна-паказальнага аркестра Узброеных Сіл Беларусі, прагучалі вядомыя кампазіцыі беларускіх і расійскіх кампазітараў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс