У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

22 Ліс 2017

Петрышэнка: Батлы і іншыя інструменты субкультуры трэба выкарыстоўваць для фарміравання моды на тэатры і музеі

Петрышэнка: Батлы і іншыя інструменты субкультуры трэба выкарыстоўваць для фарміравання моды на тэатры і музеі

22 лістапада, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Батлы і іншыя інструменты субкультуры трэба выкарыстоўваць для фарміравання ў моладзі моды на тэатры і музеі. Такое меркаванне выказаў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Расіі Ігар Петрышэнка сёння ў Маскве на экспертна-медыйным форуме "Новы вектар гуманітарнага партнёрства ў Саюзнай дзяржаве", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Пасол канстатаваў, што сёння моладзь "сядзіць з галавой" у інтэрнэт-прасторы, у сацыяльных сетках. Час нараджае новыя захапленні і фарміруе новыя субкультуры. Пры гэтым тыя ж рэп-батлы збіраюць шматмільённыя аўдыторыі, паколькі папулярная субкультура выкарыстоўвае максімальна даступныя інструменты для прыцягнення ўвагі да сябе.

"Трэба фарміраваць у моладзі моду на тэатры, музеі, як гэта ні парадаксальна гучыць, - сказаў Ігар Петрышэнка. - І рабіць гэта трэба на яе полі, у зразумелых моладзі фарматах і прывычнай прасторы, у тым ліку і ў сацыяльных сетках".

Пасол падкрэсліў, што ў Беларусі і Расіі мноства цудоўных дасягненняў у гуманітарнай сферы і падстаў для гордасці. Аднак, падкрэсліў дыпламат, неабходна зацікавіць імі ўсё грамадства, робячы акцэнт на моладзі.

Форум "Новы вектар гуманітарнага партнёрства ў Саюзнай дзяржаве" праходзіць у Маскве 22-23 лістапада. У ім удзельнічаюць прадстаўнікі гуманітарных сфер Беларусі і Расіі, якія абмяркоўваюць праблемы музеяў, бібліятэк, кнігавыдавецтва, адукацыі. Арганізатарамі выступаюць Пастаянны камітэт Саюзнай дзяржавы і міжнароднае інфармацыйнае агенцтва "Расія сёння".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Конкурс перакладаў раней невядомага верша Максіма Багдановіча
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску