Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

2 Крс 2018

Петрышэнка аб знешняй палітыцы Беларусі: наш кавалачак роднай зямлі стаіць на месцы і нікуды не дрэйфуе

Петрышэнка аб знешняй палітыцы Беларусі: наш кавалачак роднай зямлі стаіць на месцы і нікуды не дрэйфуе

2 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь не збіраецца дружыць супраць кагосьці і праводзіць шматвектарную палітыку. Гэты тэзіс у інтэрв'ю "Российской газете" пацвердзіў пасол Беларусі ў Расіі Ігар Петрышэнка, паведамляе БЕЛТА.

"Наш цудоўны кавалачак роднай зямлі стаіць на месцы, ён нікуды не дрэйфуе. Так, у нас ёсць суседзі з Захаду, з Усходу, з Поўначы, з Поўдня, і з імі з усімі трэба дружыць. І дружыць не супраць кагосьці, таму што гэта шлях у нікуды. Дарэчы, гэтак жа Расія праводзіць уласную шматвектарную знешнюю палітыку. І мы толькі радуемся, калі развіваецца яе супрацоўніцтва з рознымі краінамі. Часам штучна ствараецца непатрэбны ажыятаж, нібыта мы кудысьці дрэйфуем, але гэта абсалютна няправільна, што неаднаразова падкрэслівалася не толькі ў СМІ, але і на самым высокім узроўні. Па крайняй меры, у расійскага кіраўніцтва няма да нас такіх пытанняў. Вы ж ведаеце, што наш кіраўнік дзяржавы неаднаразова падкрэсліваў, калі перад намі ставілі выбар - з Захадам мы або з Усходам: супраць Расіі ні з кім дружыць не збіраемся", - падкрэсліў дыпламат.

Паводле яго слоў, Беларусь, як і Расія, зацікаўлена ў актыўным дыялогу і з Еўрапейскім саюзам, іншымі краінамі. "Дарэчы, Расія яшчэ да стварэння Саюзнай дзяржавы падпісала з ЕС Пагадненне аб партнёрстве і супрацоўніцтве, у нас такога пагаднення няма. У вас узровень узаемаадносін нават у санкцыйным процістаянні з ЕС вышэйшы, чым у нас цяпер, калі яны адмовіліся ад санкцый, хоць яшчэ не ўсе канчаткова адмянілі", - звярнуў увагу Ігар Петрышэнка.

"Мы нідзе ні на ёту не адступілі ад нашых саюзніцкіх абавязацельстваў. Гэта вектар, гэта стратэгія, якая, падкрэслю яшчэ раз, была прынята на ўсенародным рэферэндуме", - сказаў ён.

Дыпламат таксама выказаўся наконт нацыянальных і моўных пытанняў. "Мы беларусы сапраўды адбыліся як нацыя. Гэтак жа, як рускі чалавек. Што тут не так, што дзяліць? У нас у краіне дзве дзяржаўныя мовы. Так, мы стараемся актыўней развіваць беларускую мову, але што дрэннага ў тым, што размаўляем на роднай мове? Я лічу, што нельга ісці на повадзе ў тых, хто спрабуе такім чынам нас пасварыць, убіць клін у нашы брацкія адносіны", - заявіў пасол.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі