Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

17 Кст 2013

Пётр Рабухін: Спрашчэнне акрэдытацыі замежных журналістаў на ЧС-2014 па хакею аблегчыць работу прэсы

Пётр Рабухін: Спрашчэнне акрэдытацыі замежных журналістаў на ЧС-2014 па хакею аблегчыць работу прэсы

17 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Спрашчэнне акрэдытацыі замежных журналістаў на ЧС-2014 па хакею значна аблегчыць работу прадстаўнікоў прэсы. Такое меркаванне карэспандэнту БЕЛТА выказаў менеджар дырэкцыі па правядзенню чэмпіянату Пётр Рабухін, каменціруючы ўказ нумар 477 "Аб некаторых пытаннях асвятлення мерапрыемстваў чэмпіянату свету па хакею 2014 года".

Дакумент дакладна рэгламентуе парадак работы журналістаў у Беларусі. "Тыя з іх, якія едуць менавіна на чэмпіянат свету, праходзяць акрэдытацыю на сайце Міжнароднай федэрацыі хакея (ІІХФ). Запоўніўшы форму, яны трапляюць у акрэдытацыйную сістэму. Гэтыя журналісты маюць права ўехаць у нашу краіну без візы, карыстаючыся пунктамі другога ўказа аб бязвізавым уездзе, які прадугледжаны для ўдзельнікаў чэмпіянату свету", - адзначыў Пётр Рабухін. Паводле яго слоў, акрэдытацыя журналістаў у ІІХФ пачнецца з 18 лістапада 2013 года і завершыцца ў лютым 2014 года.

Што датычыцца журналістаў, якія не будуць праходзіць акрэдытацыю праз ІІХФ і не трапяць у акрэдытацыйную сістэму, яны пасля прыезду ў Беларусь змогуць працаваць па-за спартыўнымі арэнамі, на якіх будуць праводзіцца матчы. Такім прадстаўнікам прэсы для атрымання дазволу на работу неабходна прайсці стандартную працэдуру ў Міністэрстве замежных спраў.

На думку Пятра Рабухіна, новы ўказ дакладна размяжоўвае журналістаў спартыўных СМІ, якія будуць асвятляць чэмпіянат свету, і іх калег з грамадска-палітычных і іншых СМІ. Дакумент спрашчае работу як аргкамітэта па правядзенню спаборніцтваў, так і саміх СМІ. Журналісты цяпер дакладна ведаюць, куды і як трэба звяртацца, каб уехаць у Беларусь і атрымаць акрэдытацыю для работы тут у цікавы для іх перыяд наступнага года, лічыць менеджар дырэкцыі.

Пётр Рабухін нагадаў заяву прэзідэнта ІІХФ Рэнэ Фазела на паўгадавым кангрэсе ў Партугаліі, які звярнуў увагу зацікаўленых асоб на тое, што прэс-служба і аргкамітэт чэмпіянату свету будуць адсочваць дзейнасць журналістаў, якія працуюць па сваіх напрамках. "Спартыўныя журналісты, вядома, змогуць пісаць аб жыцці Беларусі, але гэта стане толькі часткай іх матэрыялаў аб хакеі. Пры акрэдытацыі журналістаў на чэмпіянат свету будуць улічваць у першую чаргу, што іх цікавіць. Калі ў ІІХФ будуць спрабаваць праходзіць акрэдытацыю журналісты розных палітычных сродкаў масавай інфармацыі, якія не займаюцца спортам, аргкамітэт і ІІХФ сумесна будуць гэта адсочваць і абараняць правы спартыўных журналістаў. А журналісты, якія не асвятлялі хакей або спорт, акрэдытоўвацца не будуць", - прывёў словы Рэнэ Фазела Пётр Рабухін.

Рэгламент чэмпіянату свету прадугледжвае работу па яго асвятленню 300 журналістаў друкаваных СМІ, 100 фотакарэспандэнтаў, 50 каментатараў, не лічачы тэхнічнага персаналу, які акрэдытуецца па іншай катэгорыі. Квота беларускіх СМІ - 50 журналістаў друкаваных СМІ, 20 фотакарэспандэнтаў. "Аргкамітэт ужо сутыкнуўся з тым, што некаторыя беларускія агенцтвы, у тым ліку рэкламныя, спрабуюць звярнуцца па акрэдытацыю, не асвятляючы ў прынцыпе спорт. Такія арганізацыі сустракаюць адмову, таму што не пісалі ні аб хакеі, ні аб спорце ў папярэднія гады", - адзначыў на заканчэнне Пётр Рабухін.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі