13 чэрвеня, Бялград /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Беларусь і Сербія павінны заняць сумесную нішу на сусветным рынку. Аб гэтым сёння ў Бялградзе на беларуска-сербскім бізнес-форуме заявіў віцэ-прэм'ер Беларусі Пётр Пракаповіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Пётр Пракаповіч падкрэсліў, што гандлёва-эканамічныя адносіны Беларусі і Сербіі за апошнія гады выйшлі на значна больш высокі ўзровень. Тым не менш краінам трэба яшчэ нямала зрабіць, каб у поўнай меры рэалізаваць патэнцыял двухбаковага ўзаемадзеяння, і ў бліжэйшыя гады дасягнуць тавараабароту ў паўмільярда долараў.
На думку віцэ-прэм'ера, гэтаму можа садзейнічаць членства Беларусі ў Еўразійскім эканамічным саюзе, а Сербіі - у перспектыве ў ЕС. "Мы павінны выкарыстоўваць гэтыя магчымасці, каб максімальна нарасціць нашы двухбаковыя адносіны. Мы павінны заняць сумесную нішу на гэтых рынках", - падкрэсліў Пётр Пракаповіч.
Міністр прамысловасці Беларусі Дзмітрый Кацярыніч расказаў на форуме аб схемах і інструментах стымулявання беларускага экспарту, у тым ліку мерах па падтрымцы экспартнага крэдытавання, выкарыстанні лізінгу. Размова ішла і аб перавагах супрацоўніцтва ва ўмовах дзеючага рэжыму свабоднага гандлю.
Дзмітрый Кацярыніч падкрэсліў зацікаўленасць Беларусі ў прыцягненні прамых замежных інвестыцый і заявіў аб гатоўнасці беларускіх партнёраў інвесціраваць у развіццё прадпрыемстваў у Сербіі з мэтай сумеснага асваення новых і і пашырэнні ўжо існуючых рынкаў збыту. "Мы гатовы заходзіць на гэты рынак з інвестыцыямі, ствараючы зборачныя вытворчасці з высокай ступенню лакалізацыі", - сказаў ён.
Пн | Аўт | Сер | Чцв | Пт | Сб | Нядз |
---|