Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

19 Лют 2013

Пэт Макуэйд: Беларусь справіцца з правядзеннем ЧС па велатрэку на самым высокім узроўні

Пэт Макуэйд: Беларусь справіцца з правядзеннем ЧС па велатрэку на самым высокім узроўні

19 лютага, Мінск (Сяргей Трафімовіч - БЕЛТА/. Беларусь справіцца з правядзеннем чэмпіянату свету па велатрэку на самым высокім узроўні, заявіў сёння журналістам прэзідэнт Міжнароднага саюза веласіпедыстаў (UCI) Пэт Макуэйд у Нацыянальным аэрапорце Мінск. Ён прыбыў для ўдзелу ў цырымоніі адкрыцця сусветнага форуму 20 лютага, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Пэт Макуэйд асабліва падкрэсліў, што не сумняваецца ў здольнасці Беларусі правесці чэмпіянат гэтак жа якасна, як гэта ў мінулым годзе ўдалося Аўстраліі.

"Калі мы атрымалі заяўку ад Беларусі як кандыдата на правядзенне чэмпіянату свету, мы прыклалі намаганні да таго, каб гэта заяўка была прынята і рэалізавана. Мы бачым, што гэта можа служыць развіццю веласпорту ў Беларусі і ў суседніх краінах і матываваць гэта развіццё. Мы заўсёды стараемся праводзіць чэмпіянаты ў тых краінах, дзе гэта дапаможа развіццю веласпорту", - сказаў кіраўнік Міжнароднага саюза веласіпедыстаў.

Адзказваючы на пытанне аб узроўні развіцця і сіле беларускага веласпорту, Пэт Макуэйд адзначыў, што Беларусь мае моцных гоншчыкаў, якія дэманструюць добрыя вынікі. "Я ведаю, што Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка вельмі зацікаўлены ў веласпорце і падтрымлівае яго, - падкрэсліў кіраўнік UCI. Пэт Макуэйд дапоўніў, што ў час свайго візіту ў Беларусь ён плануе сустрэцца са старшынёй Мінгарвыканкама Мікалаем Ладуцькам, які з'яўляецца кіраўніком Беларускай федэрацыі веласпорту. У час гэтых сусрэч будзе абмяркоўвацца комплекснае развіццё веласпорту ў Беларусі.

 

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі