Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

10 Крс 2014

Перавагі добрай кіруемасці беларускай эканомікі трэба выкарыстоўваць у поўнай меры

Перавагі добрай кіруемасці беларускай эканомікі трэба выкарыстоўваць у поўнай меры

 10 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Перавагі добрай кіруемасці беларускай эканомікі трэба выкарыстоўваць у поўнай меры. Такое меркаванне выказаў сёння намеснік міністра эканомікі Дзмітрый Голухаў на адкрыцці 10-й міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі "Дзяржаўнае рэгуляванне эканомікі і павышэнне эфектыўнасці дзейнасці суб'ектаў гаспадарання", якая 10-11 красавіка праходзіць у Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Ключавой тэмай канферэнцыі стала рэгуляванне эканомікі ва ўмовах Адзінай эканамічнай прасторы. "Цяпер Адзіная эканамічная прастора знаходзіцца на стадыі фарміравання агульнага рынку перамяшчэння тавараў, і перад Беларуссю стаіць пытанне захавання канкурэнтаздольнасці перш за ўсё ў такіх сферах, як умовы функцыянавання бізнесу, кіруемасць эканомікі, эфектыўнасць работы прадпрыемстваў", - растлумачыў намеснік міністра.

На думку Дзмітрыя Голухава, далейшыя дзеянні дзяржавы павінны быць сканцэнтраваны на максімальнай аптымізацыі і павышэнні празрыстасці бюджэтных працэсаў, выбудоўванні правільнай палітыкі цэнавага рэгулявання, развіцці перакрыжаванага субсідзіравання. "Напрамкаў шмат, але ўсе яны пачынаюцца з мадэрнізацыі сістэмы макраэканамічнага планавання, - дадаў намеснік міністра. - Эфект ад прагнозаў, якія цяпер мы робім на пяцігодкі, а можам рабіць на трохгадовыя перыяды, несумненна, будзе".

Дзмітрый Голухаў адзначыў, што канферэнцыя з'яўляецца добрай пляцоўкай для таго, каб эканамісты, вучоныя, прадстаўнікі ўлады і прыватнага сектара як з Беларусі, так і іншых краін маглі абмяняцца меркаваннямі па спрэчных пытаннях эканамічнага планавання, прапанаваць варыянты іх вырашэння, якія ў перспектыве могуць знайсці адлюстраванне ў рэальнасці.

Міжнародную навукова-практычную канферэнцыю "Дзяржаўнае рэгуляванне эканомікі і павышэнне эфектыўнасці дзейнасці суб'ектаў гаспадарання" праводзяць Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Беларусі і Саюз некамерцыйных арганізацый "Канфедэрацыя прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў (наймальнікаў)". Удзел у форуме прымаюць 250 чалавек, у тым ліку з Расіі, Украіны, Азербайджана, Казахстана, Польшчы, Балгарыі, Кітая, Эстоніі, Малдовы.

На абмеркаванне вынесены такія тэмы, як дзяржаўнае рэгуляванне сучаснай эканомікі, дзяржаўна-прыватнае партнёрства, зялёная эканоміка як аснова ўстойлівага развіцця дзяржавы, ідэалогія ў дзяржаўным кіраванні, прававое забеспячэнне дзяржаўнага кіравання, інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі ў дзяржаўным кіраванні і эканоміцы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі