Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

12 Лют 2014

Перамогі, як у Домрачавай, лепш за ўсякую дыпламатыю садзейнічаюць фарміраванню пазітыўнага іміджу краіны

Перамогі, як у Домрачавай, лепш за ўсякую дыпламатыю садзейнічаюць фарміраванню пазітыўнага іміджу краіны

12 лютага, Сочы /Кар. БЕЛТА/. Перамогі, як у беларускай біятланісткі Дар'і Домрачавай, лепш за ўсякую дыпламатыю садзейнічаюць фарміраванню пазітыўнага іміджу краіны. Такое меркаванне выказаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час чаяпіцця ў асяроддзі беларускіх балельшчыкаў з уладальніцай залатога алімпійскага медаля ў гонцы праследавання, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка быў адным з першых, хто павіншаваў Дар'ю Домрачаву з перамогай. У доме кіраўніка дзяржавы сабраліся балельшчыкі, члены беларускай каманды, куды ў хуткім часе прыбыла і галоўная віноўніца ўрачыстасці. Малодшы сын Прэзідэнта Мікалай падарыў спартсменцы букет кветак. А пасля Дар'ю падхапілі на рукі і доўга качалі, падкідаючы ў паветры.

Святкаванне і віншаванні прадоўжыліся позна ноччу за сумесным чаяпіццем. Вядома, гучалі і тосты, і пажаданні будучых перамог, Алімпіяда ж яшчэ ў самым разгары, і Дар'ю чакае яшчэ не адзін адказны старт.

Аляксандр Лукашэнка падзяліўся ўласнымі ўражаннямі ад выступлення Дар'і Домрачавай і яе саперніц, расказаў, што ўважліва сочыць за спартыўнымі баталіямі ў Сочы. Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што такія спартыўныя перамогі часам лепш за ўсякую дыпламатыю садзейнічаюць фарміраванню іміджу краіны і росту яе пазнавальнасці ў свеце.

Аляксандр Лукашэнка і беларуская нацыянальная каманда ў Сочы У сваю чаргу Дар'я Домрачава адзначыла намаганні ўсёй каманды ў дасягненні такога высокага рэзультату. Паводле яе слоў, для перамогі у гэты дзень "сышліся ўсе зоркі". Алімпійская чэмпіёнка таксама расказала, што перад пачаткам Алімпіяды спецыяльна вырашыла паберагчы сябе, а таму адмовілася несці на цырымоніі адкрыцця Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь. "Каб захаваць форму, не захварэць. У мяне думка была: я не панясу гэты сцяг на адкрыцці, лепш я фінішую з беларускім сцягам", - адзначыла спартсменка.

"Значыць, панясеш на закрыцці!" - заўважыў кіраўнік дзяржавы.

"Гэта твая Алімпіяда", - сказаў Прэзідэнт, звяртаючыся да Дар'і. Аляксандр Лукашэнка таксама выказаў упэўненасць, што і іншыя беларускія спартсмены, у тым ліку члены нацыянальнай каманды па біятлоне, здольны заваяваць алімпійскія медалі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі