Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

22 Врс 2017

Павышэнне транзітнай прывабнасці Беларусі дадаткова прынесла ў бюджэт у 2017 годзе $250 млн

Павышэнне транзітнай прывабнасці Беларусі дадаткова прынесла ў бюджэт у 2017 годзе $250 млн

22 верасня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Павышэнне транзітнай прывабнасці Беларусі і стварэнне камфортных умоў для бізнесу ў 2017 годзе ўжо далі магчымасць павялічыць адлічэнні ў бюджэт амаль на $250 млн у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Аб гэтым па выніках даклада кіраўніку дзяржавы Аляксандру Лукашэнку заявіў журналістам старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі Юрый Сянько, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Адным з пытанняў, што абмяркоўваліся ў час рабочай сустрэчы, было фарміраванне даходнай часткі рэспубліканскага бюджэту па тых напрамках, якія ўваходзяць у зону адказнасці мытных органаў. Аляксандр Лукашэнка пацікавіўся статыстыкай па перамяшчэнні тавараў, транспартных сродкаў і людзей праз граніцу. "Мне зноў жа дакладваюць неверагодныя лічбы. Амаль на трэць павялічылася колькасць перамяшчаемых грузаў і людзей. Але што гэта нам дае?" - пацікавіўся беларускі лідар.

Даклад старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Леаніда АнфімаваПаводле слоў Юрыя Сянько, ДМК выконвае прагнозныя паказчыкі па зборы плацяжоў у бюджэт на 100 працэнтаў. Ён удакладніў, што размова ідзе менавіта аб прагнозе, зыходзячы з даных аб рабоце эканомікі, бізнесу і разумення, на якія лічбы па выніку года магчыма выйсці. "Калі параўнаць з аналагічным перыядам мінулага года, то сума плацяжоў, якія паступілі ў бюджэт, на $249 млн большая, - сказаў ён. - Гэта стала магчымым за кошт у тым ліку якаснага складніка работы, павелічэння экспартных і імпартных аперацый, транзіту па тэрыторыі нашай краіны".

Даклад старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Леаніда АнфімаваКіраўнік ведамства прывёў даныя, у адпаведнасці з якімі на 24 працэнты ўзрос транзіт тавараў па тэрыторыі Беларусі, на 17 працэнтаў павялічылася перамяшчэнне грузавога транспарту, на 18 працэнтаў - фізічных асоб, на 13 працэнтаў - аўтобусаў і на 12 працэнтаў - чыгуначнага транспарту.

"Усё гэта стала магчымым дзякуючы таму, што транзітная прывабнасць Беларусі стала лепшай, работа бізнесу больш камфортнай. І сумарна ўсе гэтыя аспекты далі магчымасць у тым ліку павялічыць сабраныя плацяжы, паколькі вялікія аб'ёмы тавараў апрацоўваліся на тэрыторыі нашай краіны", - падкрэсліў Юрый Сянько.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі