У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

31 Ліп 2017

Патупчык: Электрападстанцыя "Паставы" павышае надзейнасць і эфектыўнасць беларускай энергасістэмы

Патупчык: Электрападстанцыя

31 ліпеня, Пастаўскі раён /Алена Ціханава - БЕЛТА/. Электрападстанцыя "Паставы" павышае надзейнасць і эфектыўнасць беларускай энергасістэмы. Гэта адзначыў міністр энергетыкі Уладзімір Патупчык, які 31 ліпеня прыняў удзел ва ўрачыстым запуску новай высокатэхналагічнай падстанцыі ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Гэты аб'ект патрэбны для таго, каб забяспечыць выдачу магутнасці з БелАЭС. Акрамя таго, ён павышае надзейнасць і эфектыўнасць работы беларускай энергасістэмы, - адзначыў міністр, размаўляючы з журналістамі пасля мерапрыемства. - Увесь праект выдачы магутнасці складаецца з 23 пускавых комплексаў, яго рэалізацыя разлічана да 2018 года ўключна".

Уладзімір Патупчык паведаміў, што ўжо рэалізавана восем пускавых комплексаў, да канца гэтага года будзе завершана яшчэ пяць. "Пабудаваная падстанцыя з'яўляецца ключавой для беларускай энергасістэмы. Тут мы асвоілі больш за $40 млн. Закупілі і ўстанавілі самае сучаснае тэхналагічнае абсталяванне вытворчасці вядучых сусветных кампаній. У будаўніцтве прымалі ўдзел і беларускія, і кітайскія субпадрадныя арганізацыі", - канстатаваў Уладзімір Патупчык.

Ён расказаў, што на падстанцыю заведзена сем ліній электраперадачы 330 кВ (гэта найбольшая колькасць для беларускіх падстанцый), у тым ліку дзве лініі будуць звязваць падстанцыю "Паставы" з БелАЭС. "Увод гэтай ключавой падстанцыі для нас вельмі важны: тут па пастаяннай схеме мы будзем сілкаваць БелАЭС, - падкрэсліў міністр. - Энергія, якая будзе ісці па лініях сувязі, неабходна для таго, каб ажыццяўляць абкатку абсталявання атамнай станцыі і рыхтавацца да пуску першага энергаблока. Таму графікі будаўніцтва былі сфарміраваны такім чынам, каб у першую чаргу ўвесці гэту падстанцыю, а далей вырашаць тэхнічныя пытанні, звязаныя з будаўніцтвам БелАЭС. Унікальнасць гэтага праекта заключаецца яшчэ і ў тым, што мы працуем на дзеючай энергасістэме. Нашы спецыялісты разам з кітайскімі партнёрамі падрыхтавалі графік такім чынам, каб, не дастаўляючы праблем у цэлым беларускай энергасістэме, праводзіць гэтыя вялікія работы на дзеючых і будуемых лініях электраперадачы".

Ва ўрачыстым мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел прадстаўнікі Паўночнакітайскай электраэнергетычнай праектна-інжынернай кампаніі NCPE. Было адзначана, што ў час рэалізацыі праекта кампанія атрымала вялікую падтрымку як з боку ўрада рэспублікі, так і з боку беларускіх энергетычных прадпрыемстваў. Кітайскія партнёры выказалі шчырую ўдзячнасць усім, хто мае дачыненне да рэалізацыі праекта і падкрэслілі, што ўведзены аб'ект - вынік плённай сумеснай працы дзвюх краін. Партнёры з Паднябеснай выказалі гатоўнасць і далей умацоўваць супрацоўніцтва з Беларуссю і прымаць удзел у рэалізацыі будаўнічых праектаў у сферы энергетыкі краіны.

Высокатэхналагічная падстанцыя 330 кВ "Паставы" пабудавана на мяжы Браслаўскага і Пастаўскага раёнаў. Будаўніцтва было пачата ў 2015 годзе. У якасці субпадрадчыкаў прыцягваліся арганізацыі, якія ўваходзяць у склад ДВА "Белэнерга", РУП "Белэнергасеткапраект" і ААТ "Белэлектрамантажналадка".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс