У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
ВЫБАРЫ ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

11 Май 2017

Патэнцыял супрацоўніцтва з Беларуссю велізарны - губернатар Растоўскай вобласці

Патэнцыял супрацоўніцтва з Беларуссю велізарны - губернатар Растоўскай вобласці

11 мая, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Патэнцыял супрацоўніцтва з Беларуссю велізарны. Аб гэтым сёння на сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам заявіў губернатар Растоўскай вобласці Расіі Васіль Голубеў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Патэнцыял велізарны. Мы былі ў гэтым перакананы заўсёды. Але прыемна, што апошнім часам аб гэтым стаў сведчыць сам бізнес. А гэта самы кароткі шлях да рэзультату і поспеху", - сказаў губернатар.

Ён адзначыў, што ў складзе дэлегацыі, якая прыбыла ў Беларусь з Растоўскай вобласці, шмат членаў урада гэтага расійскага рэгіёна і буйных бізнесменаў, якія абмяркоўваюць з беларускімі партнёрамі магчымасці практычнага напаўнення супрацоўніцтва.

Васіль Голубеў акцэнтаваў увагу на ўзаемадзеянні ў прамысловасці, у прыватнасці, у галіне сельгасмашынабудавання. Гэтыя напрамкі знойдуць сваё адлюстраванне ў новай дарожнай карце супрацоўніцтва на перыяд 2017-2019 гадоў. "Ёсць магчымасць развіваць кааперацыю, займацца сумеснай вытворчасцю новых відаў сельскагаспадарчай тэхнікі і займаць тыя нішы, якія сёння ёсць на рынках Беларусі і Расіі", - адзначыў губернатар.

Яшчэ адной тэмай сустрэчы з кіраўніком беларускай дзяржавы стала перапрацоўка сельскагаспадарчай прадукцыі. "Відавочна, што сёння магутнасцей па перапрацоўцы некаторых відаў сельгаспрадукцыі недастаткова. І ў гэтым выпадку мы маглі б папрацаваць не толькі з практыкамі - вытворцамі сельгаставараў, але і з навукай. Гэтыя кантакты былі б узаемна цікавыя для абодвух бакоў", - сказаў Васіль Голубеў.

Перспектывы ёсць і па выкарыстанні беларускай тэхнікі ў Растоўскай вобласці ў самых розных сферах. У іх ліку будаўнічы комплекс, жыллёва-камунальная гаспадарка. У бліжэйшы час напярэдадні чэмпіянату свету па футболе 2018 года плануецца дадатковая закупка пасажырскай тэхнікі.

"Адно з пытанняў, якое мы сёння абмяркоўвалі, - гэта стварэнне новых умоў для авіязносін паміж Растовам і Мінскам. Такія даручэнні былі дадзены, і нашы прадстаўнікі практычна ўжо займаюцца гэтым пытаннем", - расказаў губернатар па выніках сустрэчы.

"Тавараабарот, які сёння ёсць, каля $339 млн, гэта, відавочна, не мяжа. У нас ёсць магчымасць на працягу бліжэйшых двух гадоў да 2019 года давесці яго да $500 млн", - рэзюмаваў Васіль Голубеў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс