У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

29 Кст 2018

Пастаянны каардынатар ААН расказала аб супрацоўніцтве з Беларуссю ў галіне дасягнення МУР

Пастаянны каардынатар ААН расказала аб супрацоўніцтве з Беларуссю ў галіне дасягнення МУР

29 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пастаянны каардынатар ААН, пастаянны прадстаўнік Праграмы развіцця Арганізацыі Аб'яднаных Нацый (ПРААН), прадстаўнік Фонду ААН у галіне народанасельніцтва (ЮНФПА) у Беларусі Іаана Казана-Вішнявецкі расказала аб планах па развіцці супрацоўніцтва з Беларуссю ў галіне дасягнення Мэт устойлівага развіцця (МУР) у эфіры тэлеканала АНТ, паведамляе БЕЛТА.

"Мы цесна супрацоўнічаем з нацыянальным каардынатарам па дасягненні МУР Мар'янай Шчоткінай, Саветам па ўстойлівым развіцці, міністэрствамі, якія працуюць над тым, каб гэтыя мэты злучыць з нацыянальнымі праграмамі развіцця. У Беларусі ёсць Нацыянальная стратэгія ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця на перыяд да 2030 года (НСУР-2030), ідзе работа над яе прадаўжэннем. Беларусь працуе ў гэтым напрамку канкрэтна і вельмі паспяхова", - сказала яна Казана-Вішнявецкі.

У ліку поспехаў Беларусі ў рабоце па дасягненні МУР яна адзначыла пытанні навакольнага асяроддзя, захавання балот, барацьбы са змяненнямі клімату. "Акрамя таго, мы імкнёмся рэалізаваць новыя праекты і праграмы ў галіне аховы здароўя. У будучым мы хацелі б ствараць платформы-акселератары, працаваць па чатырох асноўных прыярытэтах. Па-першае, гэта эканамічны рост, які ўключае невялікіх ігракоў - бізнес, што спрыяльна ўплывае на навакольнае асяроддзе і сацыяльную сферу. Другі прыярытэт - падтрымка маладога пакалення, трэці - развіццё новых тэхналогій. Таксама важным прыярытэтам з'яўляецца гендарная роўнасць", - адзначыла пастаянны каардынатар ААН у Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс