У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

18 Лют 2018

Пасол Венесуэлы аб выбарах у Беларусі: добрая арганізацыя і падрыхтаванасць супрацоўнікаў

Пасол Венесуэлы аб выбарах у Беларусі: добрая арганізацыя і падрыхтаванасць супрацоўнікаў

18 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла ў Рэспубліцы Беларусь Хасэ Хаакін Багіяна Перычы, акрэдытаваны ў якасці міжнароднага наглядальніка, сёння ў эфіры СТБ адзначыў добрую арганізацыю мясцовых выбараў і падрыхтаванасць супрацоўнікаў, паведамляе БЕЛТА.

"Агульнае ўражанне вельмі спрыяльнае: усё добра арганізавана, супрацоўнікі вельмі добра падрыхтаваны, ведаюць сваю работу. Уся інфармацыя ў свабодным доступе. Настрой вельмі святочны", - падзяліўся ўражаннямі ад работы ўчастка для галасавання дыпламат.

Першы сакратар пасольства Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Аляксей Маскалёў адзначыў дастаткова высокую яўку выбаршчыкаў, урачыстую і прыемную атмасферу. "Усюды нас сустракалі вельмі ветліва. Парушэнняў нідзе не заўважана. Усё ідзе ў даволі спакойным рэжыме", - сказаў ён.

Усяго Цэнтрвыбаркам акрэдытаваў 46 міжнародных наглядальнікаў - супрацоўнікаў дыпламатычных прадстаўніцтваў, якія працуюць у Беларусі. Больш за ўсё супрацоўнікаў для назірання за выбарамі накіравалі пасольствы Літвы, Расіі і ЗША.

За ходам выбараў таксама сочыць 35 тыс. нацыянальных наглядальнікаў. Сярод іх - прадстаўнікі палітычных партый і грамадскіх аб'яднанняў.

Сёння ў Беларусі праходзяць выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў. Усе 5 870 выбарчых участкаў працуюць у штатным рэжыме. Яны будуць адкрыты да 20.00. Кандыдатамі ў дэпутаты зарэгістравана больш за 22 тыс. чалавек. Увогуле паміж удзельнікамі кампаніі будзе размеркавана крыху больш за 18 тыс. мандатаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс