У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі: КАСТРЫЧНІК 2020
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

12 Врс 2018

Пасол Украіны ўпэўнены ў дынамічным развіцці эканамічных сувязей з Беларуссю

Пасол Украіны ўпэўнены ў дынамічным развіцці эканамічных сувязей з Беларуссю

12 верасня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Пасол Украіны ў Беларусі Ігар Кізім упэўнены ў далейшым дынамічным развіцці эканамічнага супрацоўніцтва з Беларуссю. Аб гэтым ён заявіў 12 верасня, выступаючы на мерапрыемстве з нагоды 27-й гадавіны незалежнасці Украіны, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Дыпламат адзначыў, што паміж Беларуссю і Украінай ідзе актыўны дыялог на ўрадавым і міжрэгіянальным узроўнях. На яго думку, для краін няма іншага выбару, акрамя як і далей развіваць супрацоўніцтва. Цяпер беларуска-ўкраінскі тавараабарот дасягнуў высокіх паказчыкаў: у мінулым годзе ён склаў каля $4,5 млрд, а ў першым паўгоддзі бягучага года - $2,4 млрд (прырост склаў 15 працэнтаў).

Ва Украіне паспяхова дзейнічае сумесная зборачная вытворчасць МТЗ, "Гомсельмаша", МАЗа. Акрамя таго, актыўна развіваюцца культурныя кантакты паміж дзвюма дзяржавамі, сведчаннем чаго стала правядзенне гэтым летам дзён украінскай культуры ў Беларусі.

У сваю чаргу першы намеснік міністра замежных спраў Беларусі Андрэй Еўдачэнка звярнуў увагу на значнасць маючага адбыцца ў Гомелі першага Форуму рэгіёнаў Беларусі і Украіны. Ён лічыць, што ў дзвюх дзяржаў ёсць вялікі незадзейнічаны патэнцыял супрацоўніцтва. Як перакананы Андрэй Еўдачэнка, правядзенне гэтага маштабнага форуму дасць старт новым эканамічным праектам.

Першы намеснік міністра падкрэсліў, што важным для развіцця беларуска-ўкраінскіх адносін з'яўляецца дыялог паміж прэзідэнтамі дзвюх краін. "Мы з аптымізмам глядзім у будучае развіцця адносін Беларусі і Украіны", - сказаў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс