У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 9 жніўня 2020 года
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

12 Лют 2015

Пасол Італіі: Выстаўка "Іканаграфія аднаго кахання" - знак дружбы паміж беларускім і італьянскім народамі

Пасол Італіі: Выстаўка

13 лютага, Мінск /Яўген Сакалоўскі - БЕЛТА/. Выстаўка "Mater Dei. Іканаграфія аднаго кахання" з'яўляецца знакам дружбы паміж народамі Італіі і Беларусі. Такое меркаванне выказаў журналістам на адкрыцці выстаўкі ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Італіі ў Беларусі Стэфана Б'янкі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Экспазіцыя прапануе ўнікальную магчымасць азнаёміцца з шэрагам іканаграфічных схем на прыкладзе работ італьянскіх жывапісцаў і гравёраў XV-XIX стагоддзяў з дзяржаўных і прыватных калекцый горада Перуджы (больш як 30 твораў) і калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі. Усе экспанаты аб'яднаны тэмай "Мадонна з дзіцем". "Вобраз Мадонны з'яўляецца для нас сімвалічным і ўвасабляе матчыну любоў. Тэма была выбрана не выпадкова, паколькі ёй прысвячалі свае работы вялікія сусветныя мастакі", - сказаў Стэфана Б'янкі.

Творы, прадстаўленыя на выстаўцы, адлюстроўваюць два аспекты: рэлігійны і мастацкі. Асноўная частка экспанатаў звязана з найвялікшым перыядам еўрапейскай культуры эпохай Адраджэння. Творы майстроў прадаўжаюць традыцыі Рэнесансу, адначасова дэманструючы яркія характэрныя рысы стылявых напрамкаў, у рамках якога яны былі створаны, - барока і класіцызму. "У большасці твораў аднолькавы сюжэт, аднак сцэны вызначаюцца багатай разнастайнасцю. Усе яны ствараліся рознымі мастакамі ў розныя гістарычныя перыяды. Адзінае, што іх аб'ядноўвае, - агульны стан веры, любові і пяшчоты", - адзначыў Стэфана Б'янкі.

Выстаўка прадоўжыцца па 3 мая 2015 года. Яе арганізатарамі выступілі Фонд Акадэміі прыгожых мастацтваў імя П'етра Ванучы (г.Перуджа), упраўленне па ахове культурнай і прыроднай спадчыны Умбрыі, фонд Ашчаднага банка горада Перуджы, пасольства Італіі ў Беларусі і Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс