У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 9 жніўня 2020 года
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

20 Стд 2015

Пасол Кубы ў Беларусі: узровень эканамічных адносін паміж краінамі павінен дасягнуць узроўню палітычных

Пасол Кубы ў Беларусі: узровень эканамічных адносін паміж краінамі павінен дасягнуць узроўню палітычных

20 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Узровень эканамічнага партнёрства паміж Беларуссю і Кубай павінен дасягнуць узроўню палітычных адносін. Аб гэтым сёння заявіў журналістам Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кубы ў Беларусі Херарда Суарэс Альварэс на прэс-канферэнцыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"2014 год стаў вельмі паспяховым для развіцця адносін паміж нашымі дзяржавамі. Супрацоўніцтва паміж краінамі можна ахарактарызаваць як стратэгічнае. Перад намі стаіць мэта, каб эканамічнае партнёрства дасягнула ўзроўню палітычных адносін", - сказаў Херарда Суарэс Альварэс.

Пасол адзначыў, што вельмі добры стан палітычных адносін паміж дзяржавамі пацвердзіўся ў час візіту міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея на Кубу ў чэрвені мінулага года. "У час візіту была прааналізавана неабходнасць павысіць развіццё гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, падпісаны два вельмі важныя пагадненні - аб сустрэчным гандлі і ўзаемным прызнанні лекавых сродкаў і іх паставак", - нагадаў ён. Паводле слоў дыпламата, абодва пагадненні ўжо ратыфікаваны кубінскім урадам.

Херарда Суарэс Альварэс таксама звярнуў увагу, што тавараабарот паміж краінамі павялічыўся і складае больш як $30 млн. У наступныя гады ён будзе расці дзякуючы пагадненню аб узаемных пастаўках.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс