Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

1 Лют 2019

Пасол Беларусі: пытанне будаўніцтва БелАЭС залішне палітызавана ў Літве, што перашкаджае развіццю адносін

Пасол Беларусі: пытанне будаўніцтва БелАЭС залішне палітызавана ў Літве, што перашкаджае развіццю адносін

1 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пытанне будаўніцтва Беларускай атамнай электрастанцыі залішне палітызавана ў Літве. Аб гэтым пасол Беларусі ў Літве Аляксандр Кароль, які завяршае сваю дыпмісію ў гэтай краіне, заявіў у інтэрв'ю літоўскаму штотыднёвіку "Экспресс-неделя", паведамляе БЕЛТА.

"Гэта пытанне залішне палітызавана ў самой Літве і істотным чынам уплывае на развіццё двухбаковых адносін. Мы заўважылі, што многія палітыкі або кіраўнікі ведамстваў апасаюцца візітаў у Беларусь і ў цэлым пазбягаюць паказваць сваё пазітыўнае стаўленне да суседзяў. Бізнесмены лічаць за лепшае не афішыраваць свае інвестыцыі ў эканоміку Беларусі і часта вымушаны апраўдвацца за вядзенне бізнесу ў нашай краіне", - расказаў Аляксандр Кароль.

Паводле яго слоў, неабгрунтаваныя прэтэнзіі да праекта БелАЭС і гучныя заклікі спыніць будаўніцтва, што гучаць у Літве, нагадваюць мелодыю заезджанай пласцінкі. "Літоўскі бок па-свойму інтэрпрэтуе вынікі работы міжнародных місій, часам, не згаджаючыся з вывадамі аўтарытэтных міжнародных экспертаў, - адзначыў пасол. - Разам з тым хацелася б падкрэсліць, што такой неканструктыўнай пазіцыі адносна БелАЭС прытрымліваецца толькі Літва. Астатнія краіны-суседзі гэту пазіцыю не падзяляюць і прытрымліваюцца больш прагматычнага падыходу, у тым ліку па пытанні набыцця электраэнергіі".

Паказальная ў гэтым выпадку і статыстыка, звярнуў увагу дыпламат. У 2018 годзе, напрыклад, сама Літва закупіла ў Беларусі электраэнергіі на суму 50 млн еўра - прыкладна 1 млрд квт/гадз. Гэта ў 8,5 раза больш, чым год таму. "Усё гэта сведчыць толькі аб тым, што ў такіх важных для дзяржавы пытаннях папулізм недарэчы. Запасны варыянт павінен быць заўсёды. Упэўнены, што аднойчы гэта вострае пытанне знімецца з парадку двухбаковых адносін, а ў самой Літве возьмуць верх прагматычныя падыходы", - сказаў Аляксандр Кароль.

Ён яшчэ раз падкрэсліў, што Беларусь у поўным аб'ёме выконвае свае абавязкі перад сусветным агенцтвам МАГАТЭ і еўрапейскімі арганізацыямі па ядзернай бяспецы. "У тым, каб АЭС будавалася з захаваннем тэхналогіі і адпавядала абсалютна ўсім крытэрыям бяспекі, у першую чаргу зацікаўлены менавіта мы самі", - рэзюмаваў пасол.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі