У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

2 Май 2019

Парламенцкія выбары трэба правесці дастойна, прыгожа і сумленна - Лукашэнка

Парламенцкія выбары трэба правесці дастойна, прыгожа і сумленна - Лукашэнка

2 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Арганізаваць і правесці будучую кампанію па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў трэба дастойна, прыгожа і сумленна. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы са старшынёй Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаілам Ордам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы разлічвае на актыўны ўдзел прафсаюзаў у выбарчай кампаніі. "Ад перадвыбарнай кампаніі далёка не адыходзьце - разам з грамадскімі арганізацыямі, органамі ўлады, недзе партыі будуць падключацца да гэтага працэсу (незалежна, апазіцыйныя яны ці, як у нас прынята гаварыць, праўладныя). Мы павінны дастойна, прыгожа і сумленна арганізаваць гэты працэс", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

"Мы знаходзімся ў такім даволі шырокім электаральным цыкле - парламенцкія, а потым прэзідэнцкія выбары. І вы цудоўна разумееце, што больш арганізаванай, з'яднанай арганізацыі, чым нашы прафсаюзы, у Беларусі нічога няма", - канстатаваў Прэзідэнт.

У сувязі з гэтым кіраўнік дзяржавы выказаўся за шырокае і актыўнае ўключэнне прафсаюзаў у выбарчыя працэсы, асабліва на стадыі парламенцкіх выбараў. Гэта датычыцца ў першую чаргу работы ў выбарчых камісіях, дзе аснову традыцыйна складаюць настаўнікі, урачы, члены ФПБ. "Вельмі хацелася б, каб вы аказалі падтрымку мясцовым уладам пры фарміраванні камісій і арганізацыі ўсяго перадвыбарнага працэсу", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Прадугледжваецца таксама актыўны ўдзел прадстаўнікоў прафсаюзаў у вылучэнні сваіх кандыдатур на маючых адбыцца парламенцкіх выбарах. "Гэта вопытныя людзі, прадстаўнікі працоўных калектываў. Такіх людзей трэба паднімаць і вылучаць - добрых спецыялістаў, якія маглі б працаваць у парламенце. Вы працавалі ў парламенце, ведаеце, што гэта нялёгкая праца, - сказаў Прэзідэнт. - Таму нам вельмі важна, каб там былі талковыя людзі".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс