VI Усебеларускі народны сход
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

20 Крс 2016

Ярмошына: Парламенцкія выбары падрыхтаваны на 80 працэнтаў

Ярмошына: Парламенцкія выбары падрыхтаваны на 80 працэнтаў

20 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Парламенцкія выбары ў Беларусі падрыхтаваны на 80 працэнтаў, паведаміла сёння журналістам старшыня Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына перад семінарам па пытаннях удзелу РГА "Белая Русь" у парламенцкай выбарчай кампаніі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Падрыхтоўка да выбараў ідзе, і я думаю, што можна гаварыць аб гатоўнасці на 80 працэнтаў усіх мерапрыемстваў. Калі б выбары аб'явілі гэтымі днямі, мы на працягу некалькіх дзён змаглі б дарабіць усё тое, што неабходна", - адзначыла старшыня Цэнтрвыбаркама.

Паводле яе слоў, на гэты момант ужо ўсе абласныя і Мінскі гарадскі выканаўчыя камітэты выпрацавалі, узгаднілі з ЦВК апісанні выбарчых акруг. "Межы выбарчых акруг - самая галоўная і складаная частка работы, таму што яна звязана з так званай выбарчай геаграфіяй, каб акругі былі прыкладна аднолькавымі па колькасці выбаршчыкаў і адпавядалі закону", - растлумачыла Лідзія Ярмошына. Акрамя таго, распрацаваны метадычныя дакументы - тэарэтычная база, на аснове якой будуць працаваць выбарчыя камісіі.

Лідзія Ярмошына таксама паведаміла, што пасяджэнне ЦВК плануецца правесці 17 мая. На ім будуць зацверджаны ўсе асноўныя дакументы, якімі будуць кіравацца камісіі. Потым іх перададуць у друкарню, каб выбаркамы да моманту стварэння валодалі ўсімі неабходнымі матэрыяламі. "Такім чынам, можна сказаць, што падрыхтоўка выбараў знаходзіцца на завяршальнай стадыі", - рэзюмавала яна.

Парламенцкія выбары ў Беларусі намечаны на 11 верасня 2016 года.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
VI Усебеларускі народны сход