У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

24 Крс 2018

Паралімпійскі спорт дае шмат магчымасцей для развіцця - Саханенка

Паралімпійскі спорт дае шмат магчымасцей для развіцця - Саханенка

24 красавіка, Віцебск /Кар. БЕЛТА/. Паралімпійскі спорт дае шмат магчымасцей для развіцця. Такое меркаванне выказала ў час выступлення перад студэнтамі на фестывалі "Спорт не прымае межаў - Віцебшчына 2018" Святлана Саханенка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У якасці прыкладу трохразовая паралімпійская чэмпіёнка ў лыжных гонках прывяла сваю спартыўную кар'еру, калі не атрымала допуск па зроку на спаборніцтвы сярод прафесійных спартсменаў. "Перайшла ў паралімпійскі спорт, таму што гэта была адзіная магчымасць займацца лыжамі", - падкрэсліла Святлана Саханенка.

Успамінаючы Паралімпіяду ў Пхёнчхане, яна адзначыла, што першы медаль было выйграць самым складаным. "Дыстанцыя ў той гонцы была доўгая, такую адлегласць апошнія гады два не бегала, плюс умовы надвор'я не самыя прыемныя. На другім і трэцім кругах тэмпература стала плюс 10 градусаў", - расказала чэмпіёнка.

Сваімі думкамі аб ролі спорту ў жыцці падзяліліся і іншыя ўдзельнікі Зімовых Паралімпійскіх гульняў у Пхёнчхане - ураджэнцы Віцебскай вобласці. Прызёр Паралімпіяды Лідзія Графеева падкрэсліла, што са спортам многія цяжкасці прасцей пераадольваюцца, ён своеасаблівая рэабілітацыя пасля траўмы. Яна таксама паведаміла, што спорт пакідаць не збіраецца і ў бліжэйшых планах - падрыхтоўка да чэмпіянату свету ў 2019 годзе ў Канадзе.

Капітан паралімпійскай зборнай Беларусі ў Пхёнчхане Дзмітрый Лобан дзякуючы спорту кінуў шкодныя прывычкі, пагрузіўся ў лыжныя гонкі з галавой. Паводле яго слоў, быць спартсменам - сур'ёзная нагрузка, а быць капітанам зборнай краіны - двайная нагрузка.

У Віцебску сёння праходзіць паралімпійскі фестываль "Спорт не прымае межаў - Віцебшчына-2018". Праграма форуму ўключае рэспубліканскую навукова-практычную канферэнцыю "Паралімпійскі спорт у канцэпцыі медыка-сацыяльнай рэабілітацыі і інтэграцыі" і першы рэспубліканскі спартыўны фестываль узаемнай інтэграцыі з удзелам беларускіх і расійскіх спартсменаў з абмежаванымі магчымасцямі, студэнтаў Віцебскага медуніверсітэта.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс