У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

3 Май 2016

Папулярнасць "Славянскага базару" ў свеце пастаянна расце - дырэктар фестывалю

3 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Папулярнасць міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" ў свеце пастаянна расце. Аб гэтым сказаў на сустрэчы з журналістамі дырэктар форуму, кіраўнік Сусветнай асацыяцыі фестываляў (САФ) Аляксандр Сідарэнка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У гэтым годзе ў адрас арганізатараў фестывалю паступіла як ніколі шмат заявак на ўдзел у форуме ад артыстаў і калектываў з розных краін. Прычым звяртаюцца рознага ўзроўню артысты - ад высокапрафесійных да самадзейных. Як адзначыў Аляксандр Сідарэнка, арганізатары імкнуцца, каб з кожным годам фестываль станавіўся ўсё больш даступным для гледача. Для гэтага задзейнічаюць адкрытыя пляцоўкі. На юбілейным фестывалі вялікая колькасць калектываў з розных краін свету выступяць на адкрытых пляцоўках.

Таксама пастаянна расце цікавасць да конкурсу выканаўцаў на "Славянскім базары". Напрыклад, Калумбія і Аргенціна ўпершыню прымуць удзел у гэтым годзе. Цікавасць краін Лацінскай Амерыкі звязана з перамогай прадстаўніка Мексікі на конкурсе "Славянскага базару" некалькі гадоў таму. Тым самым артыст стаў паслом "Славянскага базару" і на добраахвотных асновах займаецца правядзеннем адборачных тураў, расказаў Аляксандр Сідарэнка.

Паводле яго слоў, колькасць краін-удзельніц у 25-м форуме мастацтваў у Віцебску, як чакаецца, перасягне лічбу мінулага года. Тады ўдзельнікамі фестывалю былі 42 краіны.

Фестываль у Віцебску стане таксама месцам правядзення спецыяльнай сесіі савета дырэктараў Сусветнай асацыяцыі фестываляў, на якой адбудзецца цырымонія ўступлення ў арганізацыю новых партнёраў. Папярэдне размова ідзе аб міжнародных фестывалях з Босніі і Герцагавіны, Ізраіля, Літвы, Мальты. Аляксандр Сідарэнка не выключыў, што да моманту правядзення фестывалю заявак будзе больш. Аднак адбор у САФ строгі, стаць яе членам можна толькі пасля азнаямлення прадстаўнікоў Сусветнай арганізацыі фестываляў з арганізацыяй творчых форумаў.

У мінулым годзе прэзідэнтам Сусветнай асацыяцыі фестываляў стаў дырэктар фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" Аляксандр Сідарэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску