У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Свята Купалле
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

28 Ліс 2017

Папкоў: Каля Br72 млн накіруюць на рэалізацыю канцэпцыі электроннай аховы здароўя ў Беларусі ў 2018-2021 гадах

Папкоў: Каля Br72 млн накіруюць на рэалізацыю канцэпцыі электроннай аховы здароўя ў Беларусі ў 2018-2021 гадах

28 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Каля Br72 млн будзе выдзелена на рэалізацыю ў Беларусі канцэпцыі электроннай аховы здароўя ў 2018-2021 гадах. Аб гэтым заявіў сёння міністр сувязі і інфарматызацыі Сяргей Папкоў на пасяджэнні Парламенцкай асамблеі Цэнтральна-Еўрапейскай ініцыятывы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Як адзначыў кіраўнік ведамства, электронная ахова здароўя - рэальная неабходнасць, якую дыктуе час. Так, у стадыі прыняцця знаходзіцца канцэпцыя развіцця электроннай аховы здароўя Рэспублікі Беларусь да 2022 года, яе галоўная задача - забяспечыць поўнамаштабны ахоп усіх грамадзян краіны высакаякаснай, раўнапраўнай і бяспечнай медыцынскай дапамогай незалежна ад месца іх пражывання. "На рэалізацыю канцэпцыі на працягу 2018-2021 гадоў выдзяляюцца сродкі Сусветнага банка ў суме каля Br72 млн", - заўважыў Сяргей Папкоў.

Ён расказаў таксама, што яшчэ адзін рэалізуемы праект - "Электронная школа" - прадугледжвае далейшае развіццё і ўкараненне анлайн-рашэнняў па прадстаўленні розных інавацыйных сэрвісаў, такіх як электронны журнал, дзённік, расклад і г.д. Да 2020 года ў праект павінны быць уключаны не менш як 80 працэнтаў беларускіх школ.

У пасяджэнні ПА ЦЕІ, што праходзіць у Мінску, удзельнічаюць прадстаўнікі 13 краін, яго агульная тэма - лічбавыя тэхналогіі ва ўмовах забеспячэння геапалітычнай бяспекі. Абмяркоўваюцца пытанні развіцця эканомікі з улікам інфармацыйнай бяспекі, лічбавых банкаўскіх тэхналогій, прыняцця заканадаўчых, арганізацыйных і іншых мер па падтрымцы стварэння ІT-прадуктаў, тэхналогій беспілотнага ваджэння, штучнага інтэлекту, біятэхналогій.

Беларусь у 2017 годзе ўпершыню старшынствуе ў Цэнтральна-Еўрапейскай ініцыятыве, якая аб'ядноўвае 18 краін. Галоўная задача ЦЕІ - садзейнічанне ўмацаванню гібкага і прагматычнага еўрапейскага рэгіянальнага супрацоўніцтва ў мэтах прадухілення ўтварэння новых раздзяляльных ліній у Еўропе.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс