Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

20 Sep 2014

Пан Гі Мун высока ацэньвае ролю Беларусі ва ўрэгуляванні канфлікту ва Украіне

Пан Гі Мун высока ацэньвае ролю Беларусі ва ўрэгуляванні канфлікту ва Украіне

22 верасня, Нью-Ёрк /Кар. БЕЛТА/. Генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун высока ацэньвае ролю Беларусі і асабіста Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі ва ўрэгуляванні канфлікту ва Украіне. Аб гэтым ён заявіў 21 верасня ў Нью-Ёрку ў час сустрэчы з прэм'ер-міністрам Беларусі Міхаілам Мясніковічам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Адзначаю разумную палітыку Прэзідэнта Беларусі адносна сітуацыі ва Украіне. Спыненне агню адбылося дзякуючы пагадненню, падпісанаму ў Мінску. Вашы адносіны і з Украінай, і з Расіяй ставяць Беларусь у вельмі добрае становішча. Спадзяюся, што адкрыты дыялог будзе садзейнічаць паляпшэнню сітуацыі", - сказаў генеральны сакратар ААН.

Міхаіл Мясніковіч падкрэсліў ролю ААН ва ўрэгуляванні канфліктаў, што пацвярджаюць апошнія падзеі. "У нас з Украінай вельмі цесныя адносіны. Не толькі кіраўніцтва Беларусі, але і простыя людзі заклапочаны сітуацыяй і аказваюць пасільную дапамогу", - адзначыў прэм'ер-міністр. Паводле яго слоў, у Беларусі ў прыватнасці аказваецца падтрымка ўкраінцам, якія пераехалі з-за канфлікту, як у пытанні прадастаўлення жылля, так і ўладкавання на працу.

Прэм'ер-міністр падкрэсліў, што дзякуючы адкрытаму дыялогу, які адбыўся ў Мінску, удалося пераламаць сітуацыю і накіраваць яе ў мірнае рэчышча, згортваюцца актыўныя ваенныя дзеянні. "Беларускі бок ініцыятыўна ўдзельнічае ў абмеркаванні пытання аб выхадзе з крызісу. Мы рады, што да нашага голасу прыслухоўваюцца бакі канфлікту. У нас ёсць упэўненасць, што канфлікт будзе пагашаны ў бліжэйшы час, пік пройдзены ўжо. Дыялог ідзе, людзі сталі чуць адзін аднаго, пачынаецца збліжэнне пазіцый", - упэўнены Міхаіл Мясніковіч.

У час сустрэчы таксама адзначана паспяховая рэалізацыя Рамачнай праграмы садзейнічання развіццю на 2011-2015 гады. Прэм'ер-міністр прапанаваў разгледзець у рамках новай праграмы магчымасць прыцягнення ў Беларусь перадавых экспертаў у галіне эканомікі і сацыяльна-эканамічнага развіцця.

Міхаіл Мясніковіч таксама заявіў аб важнасці таго, каб ААН захавала садзейнічанне праграмам развіцця ў дзяржавах з сярэднім узроўнем даходу, адной з якіх з'яўляецца і Беларусь.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі