VI Усебеларускі народны сход
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

29 Май 2019

Палітычныя адносіны Беларусі і Італіі праходзяць стадыю перазапуску - пасол

Палітычныя адносіны Беларусі і Італіі праходзяць стадыю перазапуску - пасол

29 мая, Мінск /Кацярына Крышэнік - БЕЛТА/. Палітычныя адносіны Беларусі і Італіі праходзяць стадыю перазапуску. Такое меркаванне выказаў сёння журналістам пасол Італіі ў Беларусі Марыа Джорджа Стэфана Бальдзі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Палітычныя адносіны Беларусі і Італіі перажываюць стадыю перазапуску. У лютым прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас наведаў Рым з урадавай дэлегацыяй. А 25 чэрвеня ў Рыме адбудзецца пасяджэнне міжурадавай эканамічнай камісіі. Палітычныя адносіны развіваюцца, прадаўжаецца дыялог паміж нашымі краінамі як на двухбаковым, так і на ўзроўні Еўрапейскага саюза, у рамках АБСЕ", - канстатаваў пасол.

Дыпламат падкрэсліў, што Італія выступае за развіццё дыялогу паміж Беларуссю і Еўрасаюзам. "Мы выступаем за ўмацаванне адносін паміж Беларуссю і ЕС. Чым больш будзе дыялогу, чым больш будзе прыязджаць грамадзян ЕС у Беларусь і наадварот, тым больш будзе ў нас магчымасцей, каб разам расці", - упэўнены Марыа Джорджа Стэфана Бальдзі. Ён выказаў надзею на тое, што ў хуткім часе будзе падпісана пагадненне паміж Беларуссю і Еўрапейскім саюзам аб спрашчэнні візавага рэжыму, якое зробіць атрыманне візы ў краіны ЕС для беларусаў больш простым і танным.

"Беларусь з'яўляецца саюзнікам ЕС у барацьбе з арганізаванай злачыннасцю, нелегальнай міграцыяй, тэрарызмам, ісламскім фундаменталізмам. Ва ўсіх гэтых аспектах Беларусь з'яўляецца часткай вырашэння праблем і ніколі не становіцца крыніцай праблем. Гэта павінна быць ключом для вызначэння падыходу Еўрапейскага саюза да Беларусі. Не апасенне, а погляд у будучыню з надзеяй і верай у нашу моладзь", - падкрэсліў пасол.

Паводле яго слоў, у аснове двухбаковага партнёрства - трывалыя гуманітарныя сувязі, што склаліся пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС. "Больш як за 30 гадоў, што мінулі пасля катастрофы, амаль паўмільёна беларускіх дзяцей наведалі Італію для аздараўлення. Многія ўжо выраслі, сталі прадпрымальнікамі, артыстамі, палітыкамі, заняты ў іншых сферах, але захоўваюць у сваім сэрцы Італію і дапамагаюць развіваць адносіны паміж краінамі, з'яўляюцца своеасаблівымі пасламі Італіі ў Беларусі. Гэтыя адносіны з'яўляюцца сэрцам нашага двухбаковага партнёрства, таму што не залежаць ад змены ўрада, аб'ёму тавараабароту або іншых фактараў", - растлумачыў Марыа Джорджа Стэфана Бальдзі.

Адным з яскравых прыкладаў міжнароднага ўзаемадзеяння ў гуманітарнай сферы можна назваць II Еўрапейскія гульні, якія ў хуткім часе будзе прымаць Беларусь. Пасольства Італіі ў Беларусі таксама не застанецца ўбаку ад гэтай падзеі: Марыа Джорджа Стэфана Бальдзі стане ўдзельнікам эстафеты "Полымя міру". Акрамя таго, 24 чэрвеня ў фан-зоне пройдзе дзень, прысвечаны Італіі. Тут выступяць вулічны тэатр, фальклорная група з Тасканы, якая пакажа шоу са сцягамі, будзе арганізавана выстава фатаграфій пра Італію.

Паводле слоў дыпламата, для Беларусі вельмі важна і прэстыжна прымаць спаборніцтвы такога ўзроўню. "Дзякуючы прысутнасці міжнародных мас-медыя ўвесь свет зможа пераканацца, што Беларусь - дынамічная, сучасная еўрапейская краіна", - рэзюмаваў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
VI Усебеларускі народны сход