Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

2 Лют 2017

Пакістан упэўнены ў паспяховым пашырэнні супрацоўніцтва з Беларуссю

Пакістан упэўнены ў паспяховым пашырэнні супрацоўніцтва з Беларуссю

2 лютага, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Пакістан упэўнены ў паспяховым пашырэнні супрацоўніцтва з Беларуссю. Аб гэтым заявіў старшыня сената Пакістана Міян Раза Рабані сёння на сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Пакістанскі госць адзначыў, што адразу пасля прыезду ў Мінск дэлегацыя адчула цяпло і ветлівасць з боку беларускага народа. Ён таксама выказаў меркаванне, што Беларусь дасягнула высокіх вынікаў у многіх сферах развіцця. Міян Раза Рабані сказаў, што Беларусь і Пакістан за даволі кароткі час змаглі стварыць дагаворна-прававую базу для супрацоўніцтва, якая ўключае больш за 70 пагадненняў і дагавораў у розных сферах, у тым ліку ў эканоміцы.

Пакістан упэўнены ў паспяховым пашырэнні супрацоўніцтва з БеларуссюСтаршыня сената ўпэўнены, што ўзаемаадносіны і супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Пакістанам у далейшым будуць развівацца і ўмацоўвацца.

У ходзе сустрэчы размова ішла аб пашырэнні дагаворна-прававой базы ўзаемадзеяння, а таксама ўмацаванні гандлёва-эканамічных сувязей, у тым ліку стварэнні зборачных вытворчасцей тэхнікі. Бакі ўзаемна пацвердзілі, што неабходна пераходзіць ад рыторыкі да канкрэтных дзеянняў па рэалізацыі дасягнутых дамоўленасцей.Пакістан упэўнены ў паспяховым пашырэнні супрацоўніцтва з Беларуссю

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі