Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

12 Чэр 2013

Падрыхтоўка асноўных аб'ектаў Мінска да чэмпіянату свету па хакею-2014 павінна завяршыцца да канца года

Падрыхтоўка асноўных аб'ектаў Мінска да чэмпіянату свету па хакею-2014 павінна завяршыцца да канца года

12 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Падрыхтоўка асноўных аб'ектаў Мінска да чэмпіянату свету па хакею-2014 павінна завяршыцца да канца бягучага года. Аб гэтым заявіў сёння прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч на пасяджэнні арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенню чэмпіянату, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У адпаведнасці з патрабаваннямі кіраўніка ўрада, да 7 лістапада павінен быць здадзены ў эксплуатацыю шматфункцыянальны спартыўна-забаўляльны комплекс "Чыжоўка-Арэна", а да 1 снежня неабходна выканаць добраўпарадкаванне прылеглых да яго тэрыторый. "З 1 снежня "Чыжоўка-Арэна" павінна працаваць", - адзначыў Міхаіл Мясніковіч.

Да канца года трэба будзе ўвесці ў строй яшчэ адзін буйны комплекс - "Аква-Мінск" - з прылеглай да яго інфраструктурай. Будаўніцтва новага будынка музея Вялікай Айчыннай вайны павінна завяршыцца да 1 жніўня.

Прэм'ер-міністр запатрабаваў у тэрмін завяршыць работы і па ўводу ў эксплуатацыю дзесяці новых гасцініц, а таксама па падрыхтоўцы студэнцкіх інтэрнатаў да прыёму гасцей чэмпіянату ў сталіцы. Для работы ў новых гасцініцах трэба будзе прыцягнуць 1,2 тыс. чалавек. Міхаіл Мясніковіч даў даручэнне арганізаваць для персаналу такіх аб'ектаў майстар-класы, у тым ліку па англійскай мове.

"Што датычыцца падрыхтоўкі транспартнай інфраструктуры, добраўпарадкавання - усё гэта трэба зрабіць у бягучым годзе, да 1 кастрычніка", - падкрэсліў ён.

Паводле слоў Міхаіла Мясніковіча, маючы адбыцца чэмпіянат свету па хакею з'яўляецца знакавай падзеяй для Беларусі, і ён павінен быць праведзены на высокім узроўні.

Як праінфармаваў на пасяджэнні старшыня Мінскага гарвыканкама Мікалай Ладуцька, работы па ўтрыманню, рэканструкцыі, капітальнаму рамонту і будаўніцтву аб'ектаў транспартнай інфраструктуры ў Мінску да чэмпіянату свету па хакею будуць завершаны ва ўстаноўленыя тэрміны. У чэрвені ўвядуць у строй першую чаргу транспартнай развязкі Арлоўская - Ціміразева. Да канца верасня плануецца запусціць другую чаргу гэтага аб'екта. Да кастрычніка таксама ўвядуць у эксплуатацыю другую чаргу развязкі па праспекце Дзяржынскага. "Такім чынам, транспартныя развязкі, якія былі запланаваны з улікам аптымізацыі ў Мінску, будуць завершаны", - канстатаваў ён.

Дзесяць новых гасцініц да чэмпіянату таксама плануецца ўвесці ў эксплуатацыю да канца года. Да гэтага ж тэрміну павінна завяршыцца падрыхтоўка і студэнцкіх інтэрнатаў. "Да канца бягучага года будзе вырашана задача па стварэнню 20 тыс. месц для адначасовага размяшчэння ў Мінску балельшчыкаў, турыстаў і гасцей чэмпіянату свету па хакею", - дадаў старшыня Мінгарвыканкама.

Асаблівая ўвага ўдзяляецца абнаўленню пасажырскага транспарту горада: закупляюцца новыя аўтобусы і вагоны метро.

Да чэмпіянату свету па хакею зменіцца і знешні выгляд Мінска: зменіцца мастацкае афармленне горада, на цэнтральных вуліцах з'явяцца новыя элементы ілюмінацыі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі