У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

10 Жнв 2018

"Падарылі свята ўсёй краіне" - Лукашэнка пра перамогу мінскага "Дынама" над "Зенітам"


10 жніўня, Гомель /Вераніка Пуставіт - БЕЛТА/. Перамога "Дынама-Мінск" над піцерскай футбольнай камандай "Зеніт" - гэта свята для ўсёй краіны. Такое меркаванне выказаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, адказваючы на пытанні работнікаў ААТ "Гомсельмаш" у ходзе рабочай паездкі ў Гомельскую вобласць, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Яны падарылі свята ўсёй краіне. Малайцы! Яны змагаліся да канца. Мы бачылі, у якім стане гэты "Зеніт" быў. Некаторыя ігракі ўжо на карачках хадзілі. Інакш кажучы, яны (ігракі "Дынама-Мінск". - Заўвага БЕЛТА) выкачалі іх у гэта гарачае надвор'е вельмі добра. І яны забілі чатыры мячы. 4:0 - гэта застанецца ў гісторыі", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

"Што зрабілі ўчора мінчане! Яны проста малайцы! Тут шапказакідальніцтвам не трэба займацца. Гэта яны гулялі не з мільянерамі, а з мільярдэрамі! Гэта ("Зеніт". - Заўвага БЕЛТА) - галоўны клуб "Газпрама", галоўнае дзецішча іх. Гэта па-першае. Па-другое, у іх сезон толькі пачаўся. Па-трэцяе, яны з распальцоўкай прыехалі, і, так адчуваю, недаацанілі мінчан. Ну і, па-чацвёртае, Бог быў на нашым баку, таму што мячы такія забівалі, што іншым разам проста шанцавала. А шанцуе мацнейшым", - сказаў беларускі лідар.

"Таму вельмі добрыя ўражанні. Не апаганілі стадыён "Дынама", які мы нанава пабудавалі да II Еўрапейскіх гульняў. Гэта лёгкаатлетычны стадыён, але і футбольнае поле вырашылі захаваць", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што пры ўдзеле Кітайскай Народнай Рэспублікі ў далейшым будзе пабудаваны і Нацыянальны футбольны стадыён, які будзе змяшчаць у два разы больш гледачоў, чым абноўлены стадыён "Дынама". "Гэта будзе сучасны, добры стадыён", - дадаў Прэзідэнт.

Як паведамлялася раней, футбалісты "Дынама-Мінск" разграмілі піцерскі "Зеніт" у дамашнім матчы 3-га раўнда кваліфікацыі Лігі Еўропы з лікам 4:0. Матч у адказ паміж мінскім "Дынама" і "Зенітам" пройдзе 16 жніўня ў Санкт-Пецярбургу.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс