Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

3 Ліп 2020

Ніхто не можа звонку пахіснуць стабільнасць і незалежнасць Беларусі - Лукашэнка

Ніхто не можа звонку пахіснуць стабільнасць і незалежнасць Беларусі - Лукашэнка

3 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Моц і сілу дзяржавы вызначае народ - сваёй працай, адзінствам і адданасцю роднай зямлі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на цырымоніі ўскладання кветак на плошчы Перамогі з нагоды Дня Незалежнасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы разам будуем нашу незалежную дзяржаву. Мы ганарымся сваёй гісторыяй і беражом памяць аб гераічным мінулым. Беларусь - міралюбівая дзяржава і заўсёды будзе такой. Мы выступаем за дыялог краін і народаў, за ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва на раўнапраўнай аснове", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Разам з тым кіраўнік дзяржавы адзначыў, што сучасны свет становіцца ўсё больш складаным і небяспечным, і сёння многія задаюцца пытаннем: што будзе заўтра? "Адказ просты. Наша будучыня залежыць толькі ад нас саміх. Ніхто не можа звонку пахіснуць тую стабільнасць і незалежнасць, якая сёння ў Беларусі. Толькі мы можам вяршыць лёс свайго народа на гэтай зямлі. Усё залежыць толькі ад нас. Моц і сілу дзяржавы, непахіснасць яе суверэнітэту вызначае народ - сваёй працай, адзінствам і адданасцю роднай зямлі", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі