У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

5 Сак 2018

Новы міністр спорту і турызму: наступныя зімовыя Алімпійскія гульні для Беларусі павінны прайсці на больш высокім узроўні

Новы міністр спорту і турызму: наступныя зімовыя Алімпійскія гульні для Беларусі павінны прайсці на больш высокім узроўні

5 сакавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Наступныя зімовыя Алімпійскія гульні для Беларусі павінны прайсці на больш высокім узроўні. Аб гэтым заявіў журналістам, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА, Сяргей Кавальчук, які сёння назначаны міністрам спорту і турызму.

"Спорт - гэта вялікая палітыка, гэта ідэалогія", - падкрэсліў ён. Пры гэтым новы міністр звярнуў увагу, што цяпер шмат праблем ёсць у развіцці зімовых відаў спорту. "У бліжэйшы час хочам правесці нараду, у тым ліку з удзелам трэнераў, прадстаўнікоў усіх спартыўных федэрацый, і вызначыцца з задачамі, якія неабходна вырашыць у летні, падрыхтоўчы перыяд, каб наступныя зімовыя Алімпійскія гульні для нас прайшлі на больш высокім узроўні. Сёння трэба разабрацца ў першую чаргу з тымі праблемамі, якія існуюць у галіне", - сказаў Сяргей Кавальчук.

Міністр мае намер асаблівую ўвагу ўдзяляць развіццю масавых відаў спорту. Ён дадаў, што знаёміўся з замежным вопытам у гэтым напрамку і растлумачыў, чаму так важны масавы спорт. "У вялікі спорт можна прыйсці толькі праз масавы. Працаваць тут павінны ўсе, пачынаючы ад сям'і і заканчваючы Мінспорту, або ж наадварот - пачынаючы з Міністэрства спорту і турызму, дзе павінны быць тыя, хто спорт любіць і павінен у першую чаргу несці яго ў масы. І праз масавы спорт мы павінны ўжо атрымаць рэзультат - знайсці тых людзей, спартсменаў, якія змогуць яго паказаць. А рэзультат патрэбны сёння і цяпер", - упэўнены ён.

Пры гэтым Сяргей Кавальчук канстатаваў, што, на жаль, тут шмат праблем, і гэта работа не аднаго дня. Ён асабліва адзначыў тое, як шмат увагі ўдзяляецца кіраўніцтвам краіны развіццю спорту, як вялікага, так і масавага.
Як падкрэсліў новы кіраўнік ведамства, абыякавых да спорту ў краіне мала, таму агульнымі намаганнямі можна дабіцца шмат чаго, але для гэтага трэба шмат працаваць. "Я не буду штосьці абяцаць, трэба працаваць на ўсіх узроўнях, і тады будзе вынік. Працаваць, пачынаючы ад міністра, які ў першую чаргу павінен быць своеасаблівым лакаматывам, і заканчваючы настаўнікам у школе, які павінен прывіваць любоў да спорту, - прадоўжыў Сяргей Кавальчук. - А спорт - гэта здароўе нацыі".

Ён па просьбе журналістаў расказаў аб сваіх спартыўных захапленнях і аб тым, што займаецца некалькімі відамі спорту. З дзяцінства захапляецца лёгкай атлетыкай, футболам. Цяпер і бегавымі лыжамі. Гуляе ва ўсе гульнявыя віды спорту, у ліку якіх валейбол і баскетбол. "Я спорт люблю і з дзяцінства ім займаюся, - заўважыў міністр. - У 17 гадоў паехаў паступаць у ваеннае вучылішча і з таго часу займаўся ваеннай службай. У час вучобы і службы захапляўся яшчэ ваенным трохбор'ем - гэта стральба, бег і паласа перашкод, кіданне гранаты на далёкасць і дакладнасць - і быў калісьці кандыдатам у майстры спорту".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс