У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 9 жніўня 2020 года
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

10 Крс 2018

Новая стратэгія партнёрства Сусветнага банка з Беларуссю будзе садзейнічаць дасягненню МУР - Шчоткіна

Новая стратэгія партнёрства Сусветнага банка з Беларуссю будзе садзейнічаць дасягненню МУР - Шчоткіна

10 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Зацверджаная Сусветным банкам рамачная стратэгія партнёрства з Беларуссю на 2018-2022 гады прадугледжвае праекты, накіраваныя на рэалізацыю Мэт устойлівага развіцця (МУР). Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміла намеснік старшыні Савета Рэспублікі, нацыянальны каардынатар па дасягненні МУР Мар'яна Шчоткіна.

У бліжэйшыя пяць гадоў Сусветны банк накіруе на фінансаванне праектаў у Беларусі каля $570 млн. Сярод асноўных напрамкаў фінансавання - рост прыватнага сектара, садзейнічанне занятасці, павышэнне якасці камунальных паслуг, развіццё сістэмы вышэйшай адукацыі, мадэрнізацыя сацыяльных паслуг і іншыя.

"Усе гэтыя напрамкі адпавядаюць Мэтам устойлівага развіцця, якія рэалізуе наша краіна, - адзначыла Мар'яна Шчоткіна. - Беларусь удзяляе сур'ёзную ўвагу вырашэнню практычных задач устойлівага развіцця. Узаемадзеянне з Групай Сусветнага банка стварае спрыяльныя ўмовы для эфектыўнай рэалізацыі Мэт. Акрамя таго, гэта дадатковая магчымасць вывучыць перадавы міжнародны вопыт у гэтай сферы".

Парадак дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года дзяржавы - члены ААН прынялі 25 верасня 2015 года. Ён уключае спіс з 17 мэт, накіраваных на ліквідацыю беднасці, барацьбу з няроўнасцю і несправядлівасцю, а таксама на вырашэнне праблем, звязаных са змяненнем клімату.

Беларусь ужо зрабіла важныя захады для дасягнення МУР. Урадам адобрана Нацыянальная стратэгія ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця на перыяд да 2030 года. Выбудавана Нацыянальная архітэктура па дасягненні Мэт устойлівага развіцця. У яе складзе Савет па ўстойлівым развіцці, парламенцкая група па МУР, рэгіянальныя групы, а таксама партнёрская група ўстойлівага развіцця. У лютым бягучага года ў Мінску прайшоў Рэгіянальны форум нацыянальных каардынатараў МУР, удзельнікі якога падтрымалі ініцыятывы Беларусі па стварэнні рэгіянальнай сеткі нацыянальных каардынатараў МУР і глабальнай базы даных перадавога вопыту МУР.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс