Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

26 Ліс 2014

Нгуен Фу Чонг: Супрацоўніцтва з Беларуссю з'яўляецца адным з важнейшых складнікаў знешняй палітыкі В'етнама

Нгуен Фу Чонг: Супрацоўніцтва з Беларуссю з'яўляецца адным з важнейшых складнікаў знешняй палітыкі В'етнама

26 лістапада, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Развіццё супрацоўніцтва з Беларуссю з'яўляецца адным з важнейшых складнікаў знешняй палітыкі В'етнама. Аб гэтым заявіў прадстаўнікам СМІ генеральны сакратар Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Сацыялістычнай Рэспублікі В'етнам Нгуен Фу Чонг па выніках праведзеных перагавораў з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Генеральны сакратар ЦК КП назваў праведзеныя перагаворы паспяховымі, якія прайшлі ў атмасферы даверу і ўзаемаразумення. "Мы абмеркавалі шырокі спектр двухбаковых адносін, што маюць узаемны інтарэс, і дамовіліся па ўсіх пытаннях адносна далейшага паглыблення ўзаемавыгадных сувязей", - адзначыў высокі в'етнамскі госць.

Ён падкрэсліў, што на перагаворах адзіным было меркаванне, што беларуска-в'етнамскія кантакты ў апошнія гады развіваюцца вельмі эфектыўна. Разам з тым ёсць вялікі патэнцыял для нарошчвання беларуска-в'етнамскага ўзаемадзеяння.

Нгуен Фу Чонг паведаміў, што на сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі дасягнута дамоўленасць аб нарошчванні сувязей паміж парламентамі, урадамі і грамадскімі арганізацыямі дзвюх краін. Ёсць намер павысіць ролю беларуска-в'етнамскай міжурадавай камісіі па гандлёва-эканамічным і навукова-тэхнічным супрацоўніцтве. Бакі дамовіліся аб стварэнні спрыяльных умоў для ўмацавання сувязей паміж прадпрыемствамі, садзейнічанні ва ўзаемным нарошчванні на рынку адзін аднаго паставак тавараў і паслуг, павелічэнні тавараабароту.

Генеральны сакратар Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Сацыялістычнай Рэспублікі В'етнам выказаў упэўненасць, што яго візіт у Мінск надасць новы важны імпульс развіццю дружбы і супрацоўніцтва з Беларуссю. Ён выказаў удзячнасць беларускаму народу за вялікую дапамогу і падтрымку ў час вызвалення В'етнама, а таксама за цяперашняе канструктыўнае супрацоўніцтва, у тым ліку ў гандлёва-эканамічнай сферы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі