3 чэрвеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Індыя выступае за пашырэнне і паглыбленне ўзаемадзеяння з Беларуссю. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Індыі Пранаб Мукерджы сёння на сустрэчы з кіраўніком беларускай дзяржавы Аляксандрам Лукашэнкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Пранаб Мукерджы падкрэсліў, што гэта першы візіт Прэзідэнта Індыі ў Беларусь. "І гэта ўжо доказ таго, што Індыя мае намер пашыраць супрацоўніцтва з Беларуссю", - адзначыў індыйскі лідар.
Ён сказаў, што ў яго засталіся добрыя ўспаміны аб сустрэчах і перагаворах, якія прайшлі ў Індыі ў час візіту Аляксандра Лукашэнкі. У той перыяд Пранаб Мукерджы займаў пасаду міністра замежных спраў Індыі. Ён назваў важным праведзеныя тады перагаворы на вышэйшым узроўні, якія істотна садзейнічалі развіццю беларуска-індыйскіх сувязей.
Індыйскі лідар таксама нагадаў, што Індыя была сярод першых краін, якія прызналі незалежнасць Беларусі і ўстанавілі з ёй дыпламатычныя адносіны. З таго часу індыйскі бок прыкладае ўсе намаганні для таго, каб узаемадзеянне з Беларуссю станавілася ўсё больш актыўным.
Пранаб Мукерджы запэўніў, што Індыя заўсёды будзе падтрымліваць суверэнітэт і назалежнасць Беларусі.