У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

7 Врс 2015

Індыя лічыць перспектыўным супрацоўніцтва з Беларуссю ў ЕАЭС

Індыя лічыць перспектыўным супрацоўніцтва з Беларуссю ў ЕАЭС

7 верасня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Індыя лічыць перспектыўным супрацоўніцтва з Беларуссю ў ЕАЭС. Гэта адзначыла сёння міністр гандлю і прамысловасці Індыі Нірмала Сітхараман у час сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Нірмала Сітхараман падзякавала Прэзідэнту Беларусі за добрыя словы ў адрас сваёй краіны і за гасцінны прыём, аказаны Прэзідэнту Індыі ў ходзе яго візіту ў Мінск у чэрвені бягучага года. "Гэты візіт надоўга застанецца ў памяці", - падкрэсліла яна.

Акрамя таго, міністр гандлю і прамысловасці нагадала, што ў час візіту на вышэйшым узроўні Індыя выдзеліла крэдытную лінію на $100 млн. "Мы спадзяёмся, што зможам знайсці праекты ў сферах агульных інтарэсаў, якія ў далейшым будуць рэалізаваны з выкарыстаннем гэтай крэдытнай лініі", - сказала Нірмала Сітхараман.

Яна асабліва адзначыла, што Беларусь - цудоўная дружалюбная краіна, добрыя адносіны з якой у Індыі выбудаваліся вельмі даўно. "Беларусь, з'яўляючыся часткай Савецкага Саюза, актыўна супрацоўнічала з Індыяй. І мы цэнім сувязі, якія Індыя падтрымлівае з краінамі рэгіёна", - запэўніла індыйская госця.Міністр гандлю і прамысловасці Індыі Нірмала Сітхараман у час сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс