У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

1 Сак 2018

Індэкс дзелавога аптымізму ў Беларусі вырас - Карагін

Індэкс дзелавога аптымізму ў Беларусі вырас - Карагін

1 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Індэкс дзелавога аптымізму ў Беларусі вырас, паведаміў журналістам старшыня прэзідыума Рэспубліканскай канфедэрацыі прадпрымальніцтва Уладзімір Карагін на Асамблеі дзелавых колаў у Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Апошняе даследаванне па індэксе дзелавога аптымізму прэзентуюць сёння на асамблеі, якая традыцыйна з'яўляецца галоўнай падзеяй III Тыдня беларускага прадпрымальніцтва. "Самае галоўнае, што палепшылася ацэнка прадпрымальнікамі развіцця дыялогу бізнесу і ўлады", - падкрэсліў старшыня прэзідыума РКП.

Уладзімір Карагін расказаў, што сёння на асамблеі прысутнічаюць больш за 600 прадстаўнікоў бізнесу, дзяржорганаў, эканамічных экспертаў, а таксама замежныя госці. Для разгляду ўдзельнікам асамблеі прадставяць праект Нацыянальнай платформы бізнесу Беларусі - 2018. Асноўныя тэматычныя блокі дакумента - аб добрасумленнай канкурэнцыі, спрашчэнні падаткаабкладання, рэгіянальным развіцці, рэгуляванні бізнесу, дэбюракратызацыі і процістаянні карупцыі, дыялогу бізнесу і ўлады. "Затым платформа будзе дапрацоўвацца з улікам прапаноў удзельнікаў асамблеі", - дадаў Уладзімір Карагін.

На асамблеі запланавана работа двух дыскусійных тэматычных блокаў, прысвечаных аптымізацыі дзелавога клімату ў краіне і лічбавай трансфармацыі бізнесу і эканомікі Беларусі. Мерапрыемства прадоўжыцца ў фармаце двух круглых сталоў, адзін з якіх будзе прысвечаны праблемам і перспектывам міжнароднага супрацоўніцтва, другі - развіццю рэгіянальнага бізнесу.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс