Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

26 Жнв 2014

Назарбаеў прапануе захаваць высокі ўзровень перагавораў па ўкраінскім пытанні

26 жніўня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Нурсултан Назарбаеў прапануе захаваць высокі ўзровень далейшых перагавораў па ўкраінскай праблематыцы і правесці наступную сустрэчу ў Казахстане. Аб гэтым Прэзідэнт Казахстана заявіў сёння на сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў краін Мытнага саюза, Украіны і высокіх прадстаўнікоў ЕС, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Казахстанскі лідар падкрэсліў, што неабходнасць сустрэчы ў Мінску наспела, ёй папярэднічалі серыя кантактаў і перагавораў на вышэйшым узроўні. Ён высока ацаніў праведзенае ў Мінску мерапрыемства: "Гэта можа стаць добрай асновай для хутчэйшага ўстанаўлення міру ва Украіне. Важна замацаваць добрыя тэндэнцыі".

На яго думку, сітуацыя ва Украіне дасягнула крытычнай мяжы і можа прывесці да непапраўных вынікаў. Дасягненне мірнага ўрэгулявання па ўкраінскім пытанні немагчыма без узаемных кампрамісаў, лічыць ён. Нурсултан Назарбаеў падкрэсліў, што міжнародная супольнасць павінна садзейнічаць таму, каб ва Украіне ўстанавіўся мір.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі