Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

29 Май 2014

Назарбаеў: Падпісанне Дагавора ЕАЭС азнамянуе якасна новы этап развіцця інтэграцыі на еўразійскай прасторы

Назарбаеў: Падпісанне Дагавора ЕАЭС азнамянуе якасна новы этап развіцця інтэграцыі на еўразійскай прасторы

29 мая, Астана /Кар.БЕЛТА/. Падпісанне Дагавора ЕАЭС азнамянуе якасна новы этап развіцця інтэграцыі на еўразійскай прасторы. Аб гэтым сёння ў Астане на пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў заявіў Прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт Казахстана адзначыў, што гэта сустрэча мае гістарычнае значэнне для будучыні Казахстана, Беларусі і Расіі ў сувязі з падпісаннем Дагавора аб Еўразійскім эканамічным саюзе. "Яго падпісанне азнамянуе якасна новы этап развіцця інтэграцыі на еўразійскай прасторы. Дагавор атрымаўся ўзважаным, грунтоўным, ён улічвае інтарэсы ўсіх нашых дзяржаў", - лічыць Нурсултан Назарбаеў.

Паводле яго слоў, у Дагаворы адлюстраваны ўсе базавыя аспекты, уласцівыя міжнародным арганізацыям, зафіксаваны прынцыпы суверэннай роўнасці дзяржаў, тэрытарыяльнай цэласнасці, а таксама павагі асаблівасцей палітычнага ўпарадкавання дзяржаў - членаў саюза. На ўсіх узроўнях прыняцця рашэнняў укараняецца прынцып кансэнсусу, і голас кожнай краіны будзе вызначальным. Акрамя таго, кадравая палітыка ў саюзе будзе пабудавана з улікам прынцыпу роўнай прадстаўленасці бакоў і будзе праводзіцца на конкурснай аснове. "Дагавор накіраваны на вырашэнне задач па павышэнні дабрабыту і якасці жыцця грамадзян нашых дзяржаў. Упэўнены, што стварэнне ЕАЭС стане лепшым стымулам для развіцця ўсебаковай мадэрнізацыі нашых эканомік, вывядзення нашых краін на вядучыя пазіцыі ў свеце", - падкрэсліў Нурсултан Назарбаеў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі