У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

29 Ліс 2017

Назарбаеў: Беларусі і Казахстану выгадна пашыраць супрацоўніцтва ў сферы зборачнай вытворчасці тэхнікі

Назарбаеў: Беларусі і Казахстану выгадна пашыраць супрацоўніцтва ў сферы зборачнай вытворчасці тэхнікі

29 лістапада, Мінск /Святлана Саўко - БЕЛТА/. Беларусі і Казахстану выгадна пашыраць супрацоўніцтва ў сферы зборачнай вытворчасці тэхнікі. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў сёння на перагаворах з кіраўніком беларускай дзяржавы Аляксандрам Лукашэнкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Нурсултан Назарбаеў паведаміў, што ў Казахстане працуюць 260 вялікіх вузлавых зборак беларускай тэхнікі. Сёння на перагаворах лідараў дзвюх дзяржаў абмяркоўвалася пашырэнне кантактаў у гэтай сферы. На беларуска-казахстанскім бізнес-форуме ў Мінску плануецца падпісаць адпаведныя дакументы. Паводле слоў Прэзідэнта Казахстана, такія кантакты "патрэбны і выгадны абедзвюм краінам".

Размова на перагаворах ішла ў тым ліку аб сельгастэхніцы для ўборкі збожжа. Нурсултан Назарбаеў лічыць, што гэта вельмі добрая прапанова, і падтрымлівае яе.

Закранаючы развіццё ўзаемнага гандлю, Прэзідэнт Казахстана адзначыў, што яго ўзровень павышаецца, але не адпавядае патэнцыялу краін.

Нурсултан Назарбаеў таксама падкрэсліў, што ў адносінах паміж Беларуссю і Казахстанам няма ніякіх палітычных, эканамічных, іншых праблем, што адкрывае шлях для пашырэння супрацоўніцтва.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс