Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

10 Врс 2015

Назаранка: Беларусь мае намер стаць адной з вядучых краін свету ў электроніцы і электратэхніцы

Назаранка: Беларусь мае намер стаць адной з вядучых краін свету ў электроніцы і электратэхніцы

10 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь мае намер стаць адной з вядучых краін свету ў электроніцы і электратэхніцы. Аб гэтым сёння ў час анлайн-канферэнцыі "Беларусь прымае Генеральную асамблею МЭК-2015" на сайце БЕЛТА заявіў старшыня Дзяржстандарту і Нацыянальнага камітэта МЭК Беларусі Віктар Назаранка.

Старшыня Дзяржстандарту адзначыў, што мерапрыемствы ўзроўню Генасамблеі МЭК праходзяць або ў краінах, якія зарэкамендавалі сябе як вельмі магутныя ў галіне электронікі, або ў краінах, якія вельмі зацікаўлены такімі стаць. "Мы сябе адносім да краіны, якая вельмі зацікаўлена стаць адной з вядучых краін у галіне электронікі, электратэхнікі і іншых сумежных галінах", - падкрэсліў Віктар Назаранка.

Паводле яго слоў, аб сваім удзеле ў пасяджэннях МЭК заявілі каля 100 экспертаў ад беларускай прамысловасці. "Мы вельмі чакаем, што яны будуць актыўнымі", - сказаў старшыня Дзяржстандарту.

Ён звярнуў увагу, што ў іншых краінах правядзеннем Генасамблеі МЭК займаліся арганізацыі па стандартызацыі, а ў Беларусі гэта работа атрымала вельмі сур'ёзную падтрымку і Прэзідэнта, і ўрада, якая вельмі адчуваецца. Цяпер у Беларусі па вялікім рахунку ўсё гатова.

Адкрыццё Генасамблеі МЭК адбудзецца ў выставачным комплексе на праспекце Пераможцаў. Чакаецца, што мерапрыемства будзе дастаткова цікавым, у ім будуць удзельнічаць вышэйшыя службовыя асобы краіны. Закрыццё пройдзе ў Палацы Рэспублікі. Асноўныя мерапрыемствы пройдуць у Нацыянальным алімпійскім камітэце. Мерапрыемствы будуць праходзіць у раёне пражывання ўдзельнікаў. Такой была адна з умоў МЭК, якая выстаўляе сур'ёзныя патрабаванні да правядзення Генасамблеі. Беларускі бок усе патрабаванні выканаў і лічыць, што мерапрыемства пройдзе на належным узроўні, рэзюмаваў Віктар Назаранка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс