VI Усебеларускі народны сход
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

10 Крс 2019

Навука і тэхналогіі займаюць лідзіруючыя пазіцыі ў супрацоўніцтве Беларусі і Рэспублікі Карэя - пасол

Навука і тэхналогіі займаюць лідзіруючыя пазіцыі ў супрацоўніцтве Беларусі і Рэспублікі Карэя - пасол
Кім Ёнг Хо. Фота з архіва

10 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Лідзіруючыя пазіцыі ў супрацоўніцтве Беларусі і Рэспублікі Карэя займаюць сумесныя праекты ў сферы навукі і тэхналогій. Аб гэтым заявіў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Карэя ў Беларусі Кім Ёнг Хо ў час VІ Беларуска-карэйскага форуму "Навука. Інавацыі. Вытворчасць", які праходзіць у Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Пасол падкрэсліў, што супрацоўніцтва дзвюх дзяржаў развіваецца паспяхова і дынамічна. Адной з праяў такога эфектыўнага ўзаемадзеяння ён назваў і сённяшні форум. Яго значэнне і высокі статус, на думку Кім Ёнг Хо, пацвярджае шматлікі і прадстаўнічы склад карэйскай дэлегацыі, што прыбыла ў Мінск для ўдзелу ў форуме. Гэта каля 30 чалавек, якія прадстаўляюць Міністэрства навукі і ІКТ, Карэйска-расійскі цэнтр супрацоўніцтва па навуцы і тэхналогіях, Нацыянальны даследчы фонд Карэі, а таксама ўніверсітэты і навуковыя інстытуты.

Як адзначыла на пленарным пасяджэнні генеральны дырэктар Міністэрства навукі і ІКТ Сун Кен Хі, Беларусь і Рэспубліка Карэя, нягледзячы на геаграфічную аддаленасць адна ад адной, вельмі блізкія і ў многім падобныя. Абедзве краіны, не валодаючы значнымі прыроднымі і энергарэсурсамі, шмат укладваюць у развіццё чалавечага патэнцыялу, робяць стаўку на інавацыі і тэхналогіі. "Наколькі мне вядома, Беларусь мае высокакваліфікаваныя кадры, высокі ўзровень інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, развіты ўзровень фундаментальнай навукі. І на гэтай аснове мы можам актывізаваць супрацоўніцтва", - падкрэсліла яна.

Беларуска-карэйскі форум "Навука. Інавацыі. Вытворчасць" праходзіць сёння ў Мінску на базе навукова-тэхналагічнага парка "Палітэхнік". Дзелавая праграма форуму ўключае ў сябе пленарнае пасяджэнне, выступленні экспертаў у навуковых секцыях на тэму "Нанатэхналогіі", "Біятэхналогіі", а таксама ўдзел у семінары па навукова-тэхнічнай інфармацыі з Карэйскім інстытутам навуковай і тэхналагічнай інфармацыі (KISTI).

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
VI Усебеларускі народны сход